Пры Віцебскім аблсавеце можа з’явіцца моладзевая “фракцыя”

Дэпутаты Віцебскага абласнога савета дэпутатаў думаюць над тым, каб стварыць пры гэтым мясцовым органе моладзевую палату.

"Пытанне стаіць не ў тым, каб стварыць моладзевы парламент. Зрабіць гэта лёгка. Галоўнае, каб гэтая форма была напоўнена канкрэтнымі справамі. Моладзь не падманеш пустымі размовамі, імі можна толькі адбіць жаданне ў ініцыятыўных маладых людзей нешта рабіць. Але сама ідэя стварэння моладзевага парламента добрая", - цытуе БелТА старшыню Віцебскага аблсавета Аляксандра Ацясава.

У Беларусі моладзевая палата існуе пры Мінскім гарадскім савеце дэпутатаў. Вопытам функцыянавання моладзевага парламента з віцебскімі дэпутатамі гатовы падзяліцца і прадстаўнікі Цвярской вобласці Расіі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ