У Віцебску ўшануюць лепшыя студэнцкія атрады “БРСМ”
У Віцебскім гарвыканкаме 13 лістапада адбудзецца цырымонія ўшанавання студэнцкіх атрадаў гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Па выніках працоўнага семестра ўзнагародзяць лепшыя атрады, лепшых сябраў арганізаціі і лепшых наймальнікаў.
Як паведамляе сайт Віцебскай гарадской арганізацыі “БРСМ”, сёлета “ўдалося працаўладкаваць і тым самым даць магчымасць падпрацаваць ў вольны ад вучобы час амаль 4.900 навучэнцам і студэнтам Віцебска. Сярод удзельнікаў студэнцкіх атрадаў у гэтым годзе было шмат не толькі хлопцаў, але і дзяўчат”.
Студатрады былі заняты на будаўніцтве парка Пераможцаў, дзіцячага сада ў мікрараёне Білева-1, цэха ААТ "Віцебскдрэў", на рэканструкцыі малочна-таварных ферм вобласці і іншых аб’ектах. Упершыню студэнты працавалі кандуктарамі – у аўтапарку №1.
Паводле інфармацыі сайта, заробак удзельнікаў студатрадаў залежаў “ад аб’ёму і якасці” працы. Так, на добраўпарадкванні парка Пераможцаў, на будаўніцтве жылога дома ў мікрараёне Поўдзень-5 за месяц можна было зарабіць да 2-2,5 мільёны рублёў. На рэканструкцыі малочна-таварных ферм плацілі менш – 1-2 мільёны, а прадстаўнікі педагагічных атрадаў маглі зарабіць ад 500 тысяч да 1,5 мільёны рублёў.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
11/Лістапад/2012 у 10:55
БРСМ vs. BDSM
11/Лістапад/2012 у 12:57 1
крендель в очках,ещё выше бы "спортштаны" натянул :twisted::twisted::twisted: