“Віцебск” перамог “ДСК”
Яшчэ адной вікторыяй абзавёўся футбольны клуб “Віцебск”, абыграўшы дома гомельскі “ДСК”. Цяперака віцябляне – другія ў турнірнай табліцы першай лігі.
Сустрэча завяршылася з лікам 2:0. Абодва мячы былі забіты ў першым тайме. Распячатаць брамніка гасцей удалося Максіму Разумову, які пасля навеса Аляксея Пазняка ў штрафную з левага фланга дакладна прабіў галавой.
У прамежку паміж першым і другім галамі гаспадары поля мелі яшчэ дзесьці чатыры добрых моманты. Але большасці гэтых перспектыўных становішчаў не хапала дакладнасці пры ўдарах. Гледзячы на “асечкі” месцячаў, адзін з заўзятараў крыкнуў галоўнаму трэнеру “Віцебска” Юрыю Канаплёву: “Выпускай Гомзу!” (Дзмітрый Гомза – нападаючы “Віцебска”, адзін з лепшых бамбардзіраў першай лігі – заўвага І.М.).
Праз невялікі час гол Марата Воранава супакоіў знерваваную публіку. Асісціраваў яму Аляксандар Дзегцяроў, які аддаў пас пяткай назад, а Марат дакладна прабіў метраў з дваццаці.
Асаблівай вастрыні ў другім тайме ля варот “ДСК” не было. Адзіны “вярняк” быў загублены на старце гэтага тайма Аляксандарам Дзегцяровым, які з блізкай адлегласці прабіў вышэй варот. Не шанцавала ў тыя хвіліны і гасцям: адзін мяч не залічылі, а потым то промах, то Васюцін на месцы…
Чытайце яшчэ
14 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
21/Кастрычнік/2012 у 10:29
Снимок не соответствует статье. Во-первых, Дмитрий Гомза (на фото) не играл, во-вторых, команда играла в форме другого цвета.
21/Кастрычнік/2012 у 16:26 1
Автор поставил это фото, потому что:
а) Дмитрий Гомза упоминается в заметке;
б) редакция имеет право по своему усмотрению использовать любое фото из своего собственного архива, если оно соответствует тематике материала. В данном случае речь идет о витебском футболе. На фото - витебский футболист. Все логично.
21/Кастрычнік/2012 у 16:45 2
@ Яна Ільіна:
проехали. ))
21/Кастрычнік/2012 у 16:49 3
А почему "ДСК", а не "ДБК"? 😉
21/Кастрычнік/2012 у 16:59 4
Аббревиатура в названии не переводится, иначе будет уже новая команда.
21/Кастрычнік/2012 у 17:02 5
Вот это новость. Получаетсо, что ФК "Вiцебск" победил ФК "Домастраiцельны камбинат"?
21/Кастрычнік/2012 у 17:05 6
Но команда же называется в оригинале "ДСК", а не “Домастраiцельны камбинат”. 🙂
Как и в случае с БАТЭ. Вы, кстати, сходу, без помощи интернета, вспомните, как эта аббревиатура расшифровывается?!
21/Кастрычнік/2012 у 17:32 7
КОНОПЛЁВ - ГОЛОВА !!!!
21/Кастрычнік/2012 у 17:50 8
@ Яна Ільіна:
Борисовский завод автотранспортного электрооборудования
21/Кастрычнік/2012 у 17:51 9
По памяти. 😉
21/Кастрычнік/2012 у 17:57 10
@ Cool&Gun:
Молодец, а я все никак не запомню, сколько ни пытаюсь. 🙂
21/Кастрычнік/2012 у 18:12 11
@ Яна Ільіна:
Могу помочь сделать хороший материал о клубе - обращайтесь. 🙂
21/Кастрычнік/2012 у 18:28 12
О своей идее вы можете подробнее написать мне: [email protected]
21/Кастрычнік/2012 у 18:34 13
Позже. Пока повода информационного нет. Рядовая победа над аутсайдером первой лиги - не в счет.