Вернем Паулінцы зялёнага ката!
Неспадзяваная трагедыя адбылася ў сям’і аднаго з нашых чытачоў: маленькая дачушка згубіла ўлюбёную цацку — зялёнага ката — і цяпер плача і ўдзень, і ўначы. “Народныя навіны Віцебска” абвяшчаюць пошукавую аперацыю “Green Cat”.
Для пяцігадовай Паулінкі гэта страта не проста цацкі, а сапраўднага сябра. Няма чаго дзівіцца, што цацачнаму зялёнаму кату, з якім расла з самага маленства, дзяўчынка дала мянушку Дружок. Кот усе гэтыя гады паўсюль суправаджаў Пауліну, яны заўжды разам вандравалі, гулялі, спалі. І цяпер дзіця перажывае страту жывой для яго істоты.
З фотаздымкаў вы можаце бачыць, што кот зялёны з аранжавымі ўстаўкамі на вушах і лапах, пыса і кончык хваста белыя. Згублены, найверагодней за ўсё, у Кастрычніцкім раёне Віцебска— гэта могуць быць вуліцы Праўды, Шрадэра ці Леніна, але гэта няпэўна.
Бацькі спрабавалі як-небудзь суцешыць Паулінку, але гэта не мае плёну. “Ніякія размовы на тэму далёкай вандроўкі ката ў краіну згубленых цацак не мелі выніку, варыянт замены таксама немагчымы. Балюча і цяжка бачыць, як пакутвае маленькі пяцігадовы чалавек, які згубіў... сябрука”,— пішуць яны ў лісце, дасланым у рэдакцыю.
“Народныя навіны Віцебска” просяць сваіх чытачоў аказаць любую дапамогу ў пошуках зялёнага ката Дружка. Няхай некаму гэта здасца смешным, але мы заклікаем жыхароў Віцебска аб’яднацца, каб пазбавіць маленькую дзяўчынку ад вялікай для яе трагедыі.
Калі выпадкова цацка ўжо трапіла да новых гаспадароў, бацькі Паулінкі вельмі просяць вярнуць яе за ўзнагароджанне. Інфармацыю можна паведамляць у каментарах ці па тэлефоне: +375293780824.
Таксама мы стварылі спецыяльную сустрэчу ў Вконтакте.
Чытайце яшчэ
19 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
26/Верасень/2012 у 15:48
Предлагаю откликнуться людям, умеющим шить мягкую игрушку и сделать копию (насколько это возможно) кота по фотографиям, для них, я думаю, это не составит большого труда, а девочка может и примет нового-старого кота как родного. 🙂
26/Верасень/2012 у 15:56 1
Driver пісаў:
Штосці мне ў гэта мала верыцца. Каб хацяб падрабязныя фоты таго ката былі... 8)
26/Верасень/2012 у 15:58 2
Кот і сапраўды вельмі мілы. Не плач, Паулінка!
26/Верасень/2012 у 16:00 3
@ Сяржук Серабро:
А чым не падрабязны кот на другім здымку? Для майстрыц-рукадзельніц гэта і сапраўды няцяжка.
26/Верасень/2012 у 16:05 4
Ребенок помнит каждый стежок, каждую затёртость, каждый изъян, ткань, из которого он был сшит.
Ребенку уже почти 6 лет. Думаю, вариант клонирования прокатил бы лет до трех, но не в этом случае.
Копия копией и останется...
26/Верасень/2012 у 16:10 5
Если даже коты-копии и не получат сразу той любви от ребенка, то десяток (я надеюсь) симпатичных похожих котиков от городских рукодельниц может хоть в какой-то мере улучшат девочке настроение и помогут пережить потерю.
26/Верасень/2012 у 19:01 6
в этой ситуации поможет только КОТ - живой )
26/Верасень/2012 у 19:45 7
ВЭД пісаў:
Думаю, што гэта можа мець поспех. Жывое кацяня не пазбавіць, канешне, успамінаў пра згубленую цацку, але дзіцёнка павінна заняць.
Вось толькі ці гатовыя бацькі да такога кардынальнага спосабу? 8))
26/Верасень/2012 у 20:09 8
І, дарэчы, на правах рэкламы:
http://forum.vitebsk.cc/topic/kotyata-v-dar#post-57539
26/Верасень/2012 у 20:57 9
бред какой-то...
26/Верасень/2012 у 22:06 10
@ Дмитрий:
Дмитрий, у вас наверное нет своих детей, поэтому вам не понять...
26/Верасень/2012 у 23:42 11
Потеряли во время прогулки? Может стоит расспросить "дворников", вдруг кто-то из них видел пропавшую игрушку. Ну или повесить пару объявлений по пути вашего следования. Завтра, кстати, пойду на работу пешком, как раз по этому маршруту.
27/Верасень/2012 у 17:02 12
Здаецца, Паўлiнка пiшацца праз "У нескладовае"...
27/Верасень/2012 у 17:18 13
Бацькі сказалі, што трэба пісаць імя менавіта так - Паулінка.
27/Верасень/2012 у 22:16 14
Какой-то виртуально-сентиментальный мозготряс, да чувства ребенка надо уважать, надо дитю спокойно обьяснить ситуацию на детском уровне. Не делайте из ребенка растение, зависимое от всего. А если завтра война и завтра в поход! Моя мама в июне 1941 г. в возрасте 2 года из Витебска эвакуировалась эшелоном под бомбами фашистов, вот это действительно трагедия и ужас. Старайтесь воспитать любимых детей "ближе к жизни". Я не Макаренко и Сухомлинский, а просто высказался.
28/Верасень/2012 у 9:00 15
@ Яна Ільіна:
Мабыць, бацькi - непiсьменныя?
28/Верасень/2012 у 13:42 16
@ Cool&Gun:
waszaje pytan'nie kaza ab tym, szto wy nie u temie.
28/Верасень/2012 у 17:11 17
@ Sowa:
патлумачце, калi ласка.
30/Верасень/2012 у 14:42 18
@ Sowa:
а вось мы - у тэме: ахвяруем 10 бакінскіх на клаву)))) Альбо - на падручнік для НУБА))) інакш - не чытабельна((