“Універсітэт” саступіў усухую “Гомелю”

Віцебская жаночая футбольная каманда “Універсітэт” у сябе дома не змагла ўзяць ачкі ў супрацьстаянні з гамельчанкамі.

У першым тайме не было ніякіх падстаў меркаваць, што другая палова матча для нашых дзяўчат абярнецца “чорнай хмарай”. У некаторыя моманты праліўны дождж, які ліў практычна ўвесь другі тайм, быў на баку “Гомеля”.

Пасля старта другога тайма на працягу 10-15 хвілін у нашых варотых пабывалі тры мячы. У першым выпадку ў абаронцы гаспадарак не атрымалася вынесці мяч са сваёй штрафной (ён саслізнуў з нагі), чым скарысталіся госці, і павялі ў ліку. У другім моманце – правал у абарончай лініі (0:2). Досыць крыўдным атрымаўся трэці гол: пасля ўдара па варотах “Універсітэта” мяч выпадае з рук варатаркі, і на дабіванне гамельчанкі павялічваюць лік.

У сярэдзіне тайма “Гомель” не рэалізоўвае 100%-ны момант. Удар з 11-метровай кропкі прыходзіцца міма варот. У астатні час госці дабіліся поспеху яшчэ двойчы. Апошні мяч у сетцы варот “Універсітэта” пабываў пад занавес гульні (0:5).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ