Рыбны кірмаш у Віцебску

У суботу, 22 верасня, у Віцебску пройдзе кірмаш-продаж "Рыба Беларусі". Як і летась, гандляваць рыбай будуць каля канцэртнай залы "Віцебск".

Рыбаводчыя гаспадаркі з розных гарадоў краіны прапануюць як жывую рыбу – сажалкавую (карп, амур, таўсталобік, сом), азёрна-рачную (сазан, шчупак, лешч, фарэль, асетр), так і прадукцыю рыбнай перапрацоўкі. На кірмашы можна будзе пакаштаваць юшкі з палявой кухні. Пройдзе дэгустацыя вэнджана-вяленай прадукцыі.

Кірмаш будзе працаваць з 8.00 да 15.00.

А ў нядзелю, 23 верасня, свежую рыбу можна будзе набыць і ў мікрараёнах Віцебска:

на рынку «Цэнтральны» (вуліца Афіцэрская, 2а),
на Пралетарскай плошчы,
у мікрараёне Білева (вуліца Караткевіча, каля дома №14),
на вуліцы Цітова (каля Полацкага рынка),
на вуліцы Церашковай (каля дома № 26/1),
на скрыжаванні праспекта Фрунзэ і вуліцы Смаленскай,
у мікрараёне «Поўдзень-7» (на прыпынку «Моладзевая»).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ