У кастрычніку пройдзе баскетбольны Кубак Беларусі

Баскетбольны сезон пачнецца менш чым праз месяц традыцыйным розыгрышам Кубка краіны. Мужчынскія клубы за выхад у “Фінал чатырох” памерацца сіламі на пляцоўцы ў Асіповічах і ў нашым горадзе. Асіповічы прымуць групу “А”, Віцебск, адпаведна, – групу “Б”.

У групе "А" згуляюць баскетбольныя клубы «Цмокi-Мiнск» (да ўчорашняга дня гэтая дружына яшчэ называлася “Мінск-2006”), гаспадары паркета – “Свіслач”, БДУІР і “Гродна-93”(2).

У другой чацвёрцы, акрамя нашага “Рубона”, адносіны будуць высвятляць “Гродна-93”, «Цмокi-Мiнск» (рэзерв), «Сож» (Гомель).

Гульні пройдуць з 5 па 7 кастрычніка. У “Фінал чатырох” трапляюць па дзве мацнейшыя каманды з кожный групы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ