Сёння Дзень беларускай вайсковай славы
Сёння ганаровае свята – Дзень беларускай вайсковай славы. Прымеркавана яно да гістарычнай даты – перамогі войскаў Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасня 1514 года пад Оршай.
Маскоўскія войскі ў чарговы раз спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Кастусь Астрожскі. Ён узначальваў 30-тысячнае беларускае войска, якое дашчэнту разбіла 80-тысячную дружыну ворага.
Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі ў пачатку 90-х гадоў. У 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Мінску беларускія афіцэры ўрачыста прымалі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі свята стала нефармальным, а пасля і забароненым.
Тым не менш штогод пад Оршай, на Крапівенскім полі, праходзіць бардаўскі фэст, у якім удзельнічаюць вядомыя спевакі, музычныя групы, мастакі, пісьменнікі.
Са святам!
Чытайце яшчэ
4 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
8/Верасень/2012 у 11:26
Вось як гэта было ў 1992 годзе
8/Верасень/2012 у 11:27 1
8/Верасень/2012 у 16:53 2
Са Святам беларускай вайсковай славы!
8/Верасень/2012 у 19:30 3
Костя! Стоит сходить проголосовать?