Стартуе чарговы чэмпіянат краіны па міні-футболе

У наступную субботу, 8 верасня, пройдуць першыя гульні 24-га першынства краіны па міні-футболе.

Нашу вобласць у вышэйшым дывізіёне прадставяць два клубы – віцебскі “ВітЭн” і дэбютант “вышкі” “Рудакова” (Віцебскі раён). Абедзве каманды пачнуць чэмпіянат хатнімі матчамі: “ВітЭн” прыме сталічны “Мапід”, а “Рудакова” – “Неман” (Беразоўка).

У міжсезонне “ВітЭн” праводзіў зборы ў Магілёве. Акрамя таго, клуб прымаў удзел у дзвюх айчынных турнірах: памяці майстра спорта, чэмпіёна СССР-82, бронзавага прызёра Алімпіяды-80 Аляксандра Пракапенкі і памяці заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Ягорава.

У першым турніры віцябляне сталі чацвёртымі, саступіўшы ў барацьбе за трэцяе места “Лідсельмашу”. “Рудакова” ў гэтым спаборніцтве прайграла ўсе групавыя матчы.
На турніры памяці заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Ягорава “ВітЭн” быў першым. “Рудакова” ў гэтым мемарыяле ўдзел не прымала.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ