Рандэву на агітпляцоўцы

Віцебскі гарвыканкам вызначыў месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі, а таксама памяшканні для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі. Больш за ўсё такіх пляцовак чамусьці ў Першамайскім раёне Віцебска. “Месцы сустрэчы” зблытаць будзе нельга – вызначана ўсё да драбніц – такіх, як нумар класа ў школе ці скрыжаванне ў паркавай алеі.