Сяргей Каваленка папрасіў вызваліць яго з калоніі
«Прашу мяне вызваліць» — прашэнне аб памілаванні з такім тэкстам напісаў палітзняволены Сяргей Каваленка. Пра гэта СМІ паведаміў яго бацька, які бачыўся з сынам у Магілёўскай папраўчай калоніі №19.
Пры гэтым, па словах Аляксандра Каваленкі, сваёй віны яго сын не прызнаў. Акрамя бацькі з Сяргеем Каваленкам бачыўся брат Віталь, а таксама зараз працягваецца спатканне палітвязня з жонкай і сынам.
Сяргей Каваленка быў асуджаны да "хатняй хіміі" за ўзняты ў 2010 годзе на Раство Хрыстова нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай навагодняй ёлцы ў Віцебску. У 2012 годзе за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання ён быў адпраўлены ў калонію на 2 гады і 1 месяц.
Нагадаем, што Сяргей Каваленка прызнаны міжнароднымі арганізацыямі палітвязнем.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
25/Ліпень/2012 у 21:19
Как же так?
26/Ліпень/2012 у 7:23 1
Вспомнили))) Отработаный товар!
26/Ліпень/2012 у 9:24 2
КИН старается избавиться от проблемного заключенного и если ему это удастся, то голова заболит у геморроя Роисси Иванова и Ко. Ну или чо у них там от Коваленко свербит.
26/Ліпень/2012 у 10:23 3
как же он не попал под амнистию ?
26/Ліпень/2012 у 10:47 4
ВЭД пісаў:
ну, он же не уголовник, чтоб на свободу быстро выходить...
26/Ліпень/2012 у 11:45 5
@ Сесицкий Сергей:
ответ не верный
26/Ліпень/2012 у 23:01 6
Давление на Сергея перешло ту грань, за которой, любое его действие считается верным.