У Мосары адчыняць «Дом пілігрыма»
Пілігрымы, якія шукаюць Божага супакою і прагнуць наталіць Божай ласкай свае духоўныя прагненні, змогуць знайсці ў ім прытулак, каб адпачыць душою і спыніцца на больш працяглы час у Мосарскім Санктуарыі.
У «Доме пілігрыма» ёсць усё для жыцця, зробленыя ўсе выгоды, як у горадзе, таму можна спыніцца ў ім разам з дзецьмі. Парафія ў стане прыняць на начлег 17 чалавек.
Пілігрым не павінен плаціць грошы, як у аграсядзібах, але можа толькі пакінуць ахвяраванне.
Шчыра запрашаем на асвячэнне «Дома пілігрыма», а таксама і на начлег у Мосар!
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
24/Ліпень/2012 у 12:34
"Пілігрымы, якія шукаюць Божага супакою і прагнуць наталіць Божай ласкай свае духоўныя прагненні..."
Якія шчаслівыя людзі!
24/Ліпень/2012 у 12:40 1
Усё ж такі я не зразумеў з публікацыі высокага прызначэння гэтага дома. Можа хто растлумачыць?
24/Ліпень/2012 у 17:28 2
@ dobry:
Як я зразумела, людзі, што прыязджаюць у Мосар на экскурсію, могуць пераначаваць у гэтым Доме пілігрыма. Бясплатна. Пакінуўшы толькі ахвяраванне (напэўна, тую суму, колькі змогуць). Пры гэтым умовы пражывання ў доме цалкам прымальныя. Як піша аўтар, "як у горадзе". Маецца на ўвазе, душ і г.д.
24/Ліпень/2012 у 18:16 3
@ Яна Ільіна:
Прама цуд нейкі...
24/Ліпень/2012 у 18:37 4
@ dobry:
Дарэчы, Яна, ці ведаеце Вы што-небудзь аб доме беспрытульных, пра які пісаў ННВ пару гадоў таму, па-мойму? У першы час нейкія праблемы ў іх былі з «пастаяльцамі». Я пасля таго артыкула больш пра яго нічога не чуў. Прабачце за адхіленне ад тэмы.
24/Ліпень/2012 у 18:44 5
@ Яна Ільіна:
Прабачце, папярэдні пост накіроўваўся Вам, Яна, я памыліўся. Пачаў размаўляць сам з сабой. Сыходжу ў адпачынак. 😆
24/Ліпень/2012 у 19:16 6
@ dobry:
Напэўна, вы вось гэты артыкул чыталі: https://vitebsk.cc/2010/11/04/kogda-eto-bomzh-rabotal/
Што адбываецца ў гэтым цэнтры зараз, не ведаю. Апошні раз "ННВ" пра яго ўзгадвалі, калі былі ў лютым моцныя маразы, і Чырвоны Крыж прывозіў у гэты цэнтр ежу і адзенне для гэтых бедалаг. Асаблівых узгадак у віцебскай прэсе пра гэты цэнтр нешта не прыгадваю. Журналісты ж звычайна як працуюць? Нешта з помпай улады адкрылі - усе туды прыбеглі. Напісалі прыгожанькія артыкулы, а потым на 10 гадоў забылі. Так што можна ў гэту ўстанову наведацца, не чакаючы, пакуль пройдзе 10 гадоў... 🙂
24/Ліпень/2012 у 19:18 7
А вось другі артыкул. Там яшчэ фота ёсць вельмі красамоўнае: https://vitebsk.cc/2012/02/02/v-vitebske-bezdomnyie-10-dney-budut-poluchat-goryachiy-chay-i-produktyi/
24/Ліпень/2012 у 20:06 8
@ Яна Ільіна:
Дзякуй.