Уладзімір Андрэйчанка вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў ад Докшыцкага раёна

У Докшыцкай выбарчай акрузе №22 зарэгістраваная ініцыятыўная група ў падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі — цяперашняга старшыні Палаты, які з 1994 па 2008 год быў старшынём Віцебскага аблвыканкама.
Уладзімір Андрэйчанка вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў ад Докшыцкага раёна. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што спадар Андрэйчанка быў абраны дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання па іншай акрузе — Глыбоцкай №22. Цікава, што ён чамусьці не балатуецца ні ў сваім родным Лёзненскім раёне, ні ў абласным цэнтры, дзе 14 гадоў займаў кіруючую пасаду.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ