ФК “Віцебск” выбыў з барацьбы за Кубак Беларусі

На сваім полі віцябляне з лікам 1:2 саступілі жодзінскаму “Тарпеда” на стадыі 1/16 розыгрышу Кубка краіны.

Па гульні, якую паказалі госці, і не скажаш, што менавіта яны павінны былі выходзіць у наступную кубкавую стадыю. Але, што здарылася, то здарылася. На 33-й хвіліне матча ўдарам з добрых метраў 30-ці аўтазаводзец Аляксандр Яцкевіч адкрыў лік у сустрэчы.

У другім тайме з правага фланга ў цэнтр штрафной гаспадароў прайшла перадача, якую дакладным ударам замкнуў Дзмітрый Шчагрыковіч (0:2). Дзесьці праз дзесяць хвілін паўабаронца Андрэй Баранок дакладным ударам метраў з 20 дорыць спадзеў, што наша каманда яшчэ не ўсё згубіла ў гэтым матчы. Але, як не імкнуўся “Віцебск” усталяваць парытэт, лічбы на табло засталіся нязменнымі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ