«Нафтан» – «Црвена звезда»: штосьці з нечым
З істотнай розніцай прайшлі абодва таймы матча другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж наваполацкім «Нафтанам» і сербскай «Црвенай звездай». Розніца назіралася як на полі, так і на трыбунах.
У першым тайме гаспадары поля дзейнічалі вельмі асцярожна, большую частку гульні праводзілі ў абарончых дзеяннях. Госці ж рашуча ішлі наперад. І за першыя 20 хвілін сустрэчы сербы двойчы вымусілі капітуляваць нашых суседзяў. Пасля гэтага госці супакоіліся і часам проста перекатвалі мяч на полі.
Сербскія фанаты спявалі без супынку. А віцебскія трыбуны назіралі за такім развіццём падзей моўчкі. Сваю каманду падбадзёрвалі толькі фанаты з Наваполацка.
Пасля трэцяга гола ў вароты “Нафтана” на фан-сектары «Црвены звезды» заспявалі “Кацюшу”. Затым наваполацкія і сербскія фаны зладзілі пераклічку. У бок “чырвона- белых “ неслася: “Сербія”. Госці адказвалі навапалачанам: “Косава”. На перапынак фан- сектар “севяран” праводзіў сваіх футбалістаў воклічам: “Верым ў каманду!” Навапалоцкі заўзятары, канешне, малайцы, што гэтак вераць у свой клуб.
Напачатку другога тайма навапалачане рэалізоўваюць 11-ці метровы. Трыбуны паціху заводзяцца. Нашы суседзі гуляюць куды актыўней, час ад часу зачыняюць суперніка ў іх зоне. Футбалісты «Црвены звезды» пры любым кантакце з беларусамі стараюца падаць, каб збіць атакуючы наступ “севяран”. “Нафтан” ужо вельмі моцна падбадзёрваюць трыбуны, і з-за актыўнасці беларускіх заўзятараў нават не чуваць сербскіх песень.
У сярэдзіне другога тайма Аляксандр Гаўрушка дакладным ударам метраў з 20-25 прабівае варатара гасцей і дорыць надзею на нічыю. Праз імгненне – чарговая атака гаспадароў. Трыбуны на нагах! ГОЛ – 3:3! Не, суддзя не залічвае мяч. Хуткі адказ сербаў, і госці зноў дабіваюцца поспеху (2:4). Хвілін праз дзесяць Валерый Жукоўскі скарачае лік – 3:4. Ён і застаецца нязменным да фінальнага свістка.
Нягледзячы на паразу “Нафтана” трыбуны скандуюць навапалачанам: “Малайцы!”. А судзейскую брыгаду асвісталі. На развітанне фаны зноў зладзілі пераклічку. Толькі ўжо ў адваротным парадку. Цяпер аматары футбола з Наваполацка скандавалі: “Косава”, а госці ў адказ крычалі: “Сербія”.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Црвены звезды” Роберт Просінечкі адзначыў: “Я згодны з тым, што ў першым тайме мы згулялі максімальна добра, але ў другім выглядалі горш. Прасіў гульцоў гуляць у другой палове гэтак жа, але не атрымалася. Сем галоў – добры матч. Галы, якія мы прапускалі, былі забітыя на нашых памылках: нашы маладыя гульцы памыляюцца, і мы, бывае, прапускаем з-пад іх. Мы пастараемся праз сем дзён паказаць такую гульню ў матчы ў адказ, як у першым тайме сённяшняй сустрэчы. Паглядзелі мноства матэрыялаў пра "Нафтан". Яшчэ раз падкрэслю – мы згулялі два розных таймы. Далей трэба гуляць больш абачліва і стабільна”.
Галоўны трэнер “Нафтана” Ігар Кавалевіч распавёў журналістам наступнае: “Нам супрацьстаяла добра арганізаваная каманда еўрапейскага ўзроўня. У пачатку ва ўсіх лініях адчувалася скаванасць. Яна ішла шмат у чым з левага флангу абароны. Ідучы на другі тайм, думалі, што галоўнае – не праваліцца. На нашых футбалістаў ціснула само імя «Црвены звезды», тым больш што «Нафтан» рэдка гуляе ў еўракубках. Была скаванасць, адсюль і праблемы з кантролем мяча. Ведалі, што справа ў сербаў ёсць Лазовіч – вельмі небяспечны гулец. Але Зюлеву не атрымалася яго ўтрымаць. Чацвёрты гол «Црвены звезды» нарадзіўся ў контрнаступленні з-за таго, што мы затрымаліся ў варотах суперніка, ледзь не забіўшы яму”.
Настаўнік навапалачан вельмі крытычна выказаўся пра ўмовы на галоўнай спартыўнай арэне абласнога цэнтра: “Што сказаць пра віцебскі ЦСК? Дырэктар стадыёна, напэўна, пераблытаў музычныя інструменты і футбалістаў. Няхай тады займаецца музычнымі інструментамі. Гульня скончылася – усё вакол зачынена, на стаянку нават не выйсці, нічога! Калгас нейкі!”
Аднак у цэлым Кавалевіч, вядомы сваёй прамалінейнасцю, застаўся задаволены: “А ў астатнім усё нармальна: і ў Наваполацку, і ў Віцебску працуюць добрыя людзі”. Прагноз на будучыню галоўны трэнер “Нафтана” выказаў такі: “Пасля 3:4 у хатняй сустрэчы нашы шанцы на выхад у наступны раўнд зменшыліся. Магчыма, прылячу з Лондана на матч у адказ, але дакладна не ведаю. У нас кваліфікаваны трэнерскі штаб, тым больш мы жывем у ХХІ стагоддзі – ёсць тэлефоны, ёсць скайп, па якіх мы і падтрымліваем сувязь кожны дзень”.
Матч у адказ пройдзе ў сталіцы Сербіі Бялградзе праз тыдзень, 26 ліпеня.
Чытайце яшчэ
26 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
20/Ліпень/2012 у 10:29
Пора бы Ковалевичу определиться - или сборная, или Нафтан.
20/Ліпень/2012 у 10:56 1
Мне кажется, ему морально тяжело бросить команду, которой он отдал, кажется, 7 лет. И поднял ее до такого уровня.
20/Ліпень/2012 у 11:02 2
побратались с югами - классные ребята оказались, свойские.... а наше пиво им не понравилось ))))
20/Ліпень/2012 у 11:30 3
Litvin пісаў:
Кому ж оно нравится? 😆
20/Ліпень/2012 у 11:33 4
Спасибо Витебску за выезд! Хорошая игра, хороший город!
20/Ліпень/2012 у 11:50 5
Сяржук, за последнее фото +100500! 😆
20/Ліпень/2012 у 12:14 6
Позор, даже песен своих не знают поют российскую катюшу каким может быть финал если от рабства еще не отошли..
20/Ліпень/2012 у 12:17 7
Gem пісаў:
"Кацюшу" спявалі сербы.
20/Ліпень/2012 у 14:48 8
суддзя не залічвае мяч
20/Ліпень/2012 у 18:14 9
@ dobry:
Зря не пошёл;-) Хороший матч был. Фаер-шоу не было, т.к. я понимаю, сербов раздевали полностью. Ноу-хау(
20/Ліпень/2012 у 19:44 10
да, балерина, приглашающая в автозак- это сильно*)
20/Ліпень/2012 у 19:51 11
А автозак один был только? На хлопающих акциях по два дежурило.
20/Ліпень/2012 у 19:55 12
Автозак один был только? На хлопающих акциях по два стояло.
P.S. Почему при авторизации отправленные комментарии не отображаются, хотя число их (в скобках после названия статьи) увеличивается, соответственно, на один.
20/Ліпень/2012 у 19:59 13
Все, разобрался (пост выше).
20/Ліпень/2012 у 21:04 14
Сергей пісаў:
Справа ў тым, што першы камент з аўтарызацыяй праз ВКонтакте трапляе ў спам. Мы пазначаем яго як не спам і далей усё ідзе добра. Такая сітуацыя толькі з Вконтакте, чамусці ёсць недавер да гэтай сеткі ў антыспамавых сістэм.
20/Ліпень/2012 у 22:00 15
Сергей пісаў:
Или 6 или 8
20/Ліпень/2012 у 22:27 16
Слишком беспрецендентные меры безопасности. Шел напрямую с ул.Лазо вдоль стадиона. К кассе пришлось обходить стадион по Людникова, метров 500 наверное. Можно подумать, что мы звери и нас к сербам близко нельзя подпускать, даже кассы разные сделали для Европы и для тутэйшых?!!!
20/Ліпень/2012 у 22:35 17
Сергей пісаў:
Не, не адзін, гэты асобна чамусці дзяжурыў непадалёк ад будынка УУС.
На перадапошім здымку з'язджаюць 5 аўтазакаў сапраўдных (вялікія мазы -- гэта транспарцёры для міліцыі, а не затрыманых).
А вось і МАЗы каля агароджы стадыёна:

21/Ліпень/2012 у 8:09 18
Grant пісаў:
Более того, не видел даже по телеку. Пичалька... ❗
21/Ліпень/2012 у 9:21 19
@ Grant:
Кстати, помнишь наш разговор о русских? Любопытная статейка:
http://vz.ru/columns/2012/7/20/589493.html
21/Ліпень/2012 у 9:58 20
@ dobry:
не понял -- что за бред?
21/Ліпень/2012 у 11:23 21
@ dobry:
Тема здесь не совсем та, чтобы дискутировать. Скажу кратко: это называется вброс говна на вентилятор.
21/Ліпень/2012 у 11:28 22
@ Grant:
+100500
21/Ліпень/2012 у 15:24 23
@ zloy:
Согласен 🙂
21/Ліпень/2012 у 15:28 24
zloy пісаў:
Самое забавное, что это публикует серьезное авторитетное издание.
За отклонение от тематики прошу прощения 😥
23/Ліпень/2012 у 1:25 25
Grant пісаў:
Причем вброс совершенно бездарный и безграмотный. Дешевенький такой высерок )))
Оффтоп )