У «Славянскага базара» можа з’явіцца студэнцкі клон

Не паспеў адшумець сёлетні фестываль, як улады плануюць ужо наступны. У 2013 годзе «Славянскі базар» можа займець свой клон у выглядзе злёту студэнтаў з розных краін. Аб гэтым на сустрэчы з прадстаўнікамі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.

Фестывалю пакуль яшчэ не прыдумалі назву. Гэта будзе ці то “Студэнцкі “Славянскі базар”, ці то “Студэнцкі славянскі злёт”. Плануецца, што пройдзе ён напярэдадні “старэйшага брата”, дзесьці ў траўні-чэрвені.

Кіраўнік Віцебшчыны аргументаваў неабходнасць з’яўлення новага свята тым, што ўніверсітэты нашай вобласці “цесна супрацоўнічаюць з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі расійскіх рэгіёнаў не толькі ў навуковай і вучэбнай сферах, але і ў культурнай”. Косінец кажа, што ідэя стварэння студэнцкага форуму мастацтваў – гэта моладзевая ініцыятыва. І яна “знайшла падтрымку на высокім дзяржаўным узроўні”.

"Моладзь – наша будучыня. Гэта будучыя кіраўнікі прадпрыемстваў, палітыкі. Калі добрыя адносіны ў іх будуць складвацца ў юнацтве, то гэта гарантыя таго, што яны працягнуцца ў далейшым. Гэта, без сумневу, пойдзе на карысць нашым дзяржавам», – цытуе Косінца БелТА.

Ідэю ўпадабаў і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ