У Наваполацку мыюць за вершы па-беларуску
У Наваполацку мыюць не за грошы, а за вершы беларускіх класікаў. Мясцовая суполка “Таварыства беларускай мовы” прыдумала акцыю: з цябе – твор на памяць, з нас – гарачы душ, гарбата ці кава з пячывам, а ў дадатак яшчэ і сувенір.
Справа ў тым, што ў горадзе нафтахімікаў адключылі гарачую ваду. Але ў некаторых мікрараёнах яна ўсё ж засталася. Вось ТБМ і вырашыў дапамагчы гараджанам, якім надакучыла мыцца ў тазіках і начоўках, вырашыць гэту праблему. Душ, у якім можна з камфортам памыцца, расплаціўшыся вершам, знаходзіцца на кватэры аднаго з сяброў суполкі ТБМ.
Жадаючаму памыцца трэба ведаць на памяць адзін верш. Выбіраць можна з трох класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. У іх сёлета юбілеі: 130-годдзе з дня нараджэння песняроў і 100 год, як нарадзіўся Танк.
Цікава, што яшчэ літаральна пазаўчора плата за ўваход была вышэйшай – гаспадар душа патрабаваў не адзін, а тры вершы. Класікаў нацыянальнай літаратуры дэкламуюць у вопратцы, жартуюць арганізатары. Але песні на іхнія вершы можна спяваць і аголеным - у душы.
Звяртацца сюды: http://vk.com/id101460341
Чытайце яшчэ
15 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
13/Ліпень/2012 у 8:53
Мэта высакародная і зразумелая. Але ўвасабленне... Дурдомам папахвае.
13/Ліпень/2012 у 9:12 1
Людзі "развлекаюцца", як умеюць. У іх жа ў Напаполацку няма такога ліпеньскага атрыкцыёна, як у нас. 🙂
А ўвогуле ў такім спосабе папулярызаваць беларушчыну ёсць нешта ад вар'яцінкі.
13/Ліпень/2012 у 9:49 2
А нельзя ли посмотреть фотку реального душа члена общины?
13/Ліпень/2012 у 10:37 3
@ Arafat:
Это и есть реальный душ члена общины. Яны ж (беларускамоуныя апазицыянеры) палучають мильёны денех з западу.
13/Ліпень/2012 у 10:45 4
Яна Ільіна пісаў:
Я лічу гэта не вар’яцінкай, а дыскрэдытацыяй самой ідэі адраджэння. І так справы на гэтым фронце катастрафічныя. Горш няма куды.
13/Ліпень/2012 у 10:58 5
>Выбіраць можна з трох класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка.
Пашто Быкава обидели?
13/Ліпень/2012 у 11:04 6
tarkus пісаў:
Дык вроде как он прозаик, не поэт.
13/Ліпень/2012 у 11:27 7
dobry пісаў:
Гэта ж тонкі гумар. Кіраўнік дзяржавы некалі прыпісаў Быкаву вершы.
13/Ліпень/2012 у 12:02 8
@ Яна Ільіна:
@ tarkus:
Во я тундрааа!!! Прашу прабачэння. Я і забыўся, што унас ў краіне толькі аднаму чалавеку ўдалося азнаёміцца з вершамі Быкава. Верагодна падчас тура па скарынаўскіх месцах Пецярбурга. 😆
13/Ліпень/2012 у 14:27 9
dobry пісаў:
"....ну вы ищо мине будите учыть, што Быкав сцихов не писал. Я Быкава у школе учыл и нада сказать очэнь не плоха учыл...."
А вы говорите прозаик
13/Ліпень/2012 у 18:20 10
А ці можна скарыстацца прыбіральняй за беларускі верш ці апавяданне? Ці дзеля гэтага трэба вучыць верш Рубінава (ну пра дух з туалетішча... )
13/Ліпень/2012 у 21:35 11
@ dobry:
Не магу з Вамі пагадзіцца. На мой погляд - у цяперашняй сітуацыі і такія меры прымальныя (для адраджэння цікавасці да мовы). Хоць вядома - у адсутнасцi гарачай вады рэдкая штодня-потная аўтобусная птушка пагодзіцца вывучыць беларускі верш дзеля змяншэння водару - але! - Спроба - не катаванне ...... (нічога не маю супраць духмяных аўтобусных птушак - гэта народ, пры чым - працоуны, а народ трэба выхоўваць з ранніх пазногцяў i тое -- стагодзямi .....) Сімвалічны сэнс добры - змый саудэпаускi бруд і паспрабуй стаць чалавекам - хай на некалькі гадзін ....
Яне -- дзякуй за навiну.
14/Ліпень/2012 у 7:48 12
zloy пісаў:
Пра гэта я і не падумаў. З такім пунктам гледжання не магу не пагадзіцца. Уважуха, табе, злы.
14/Ліпень/2012 у 8:04 13
zloy пісаў:
Мне - няма за што. Дзякуй навапалачанам за іхні крыатыў. Хоць, як асабіста на мой погляд, акцыя з адценнем вар'яцтва.
А навіна гэта пасля "ННВ" з'явілася яшчэ на трох СМІ. А мо, і болей. Прынамсі, я на трох бачыла. Так што наваполацкія баншчыкі-аматары паэзіі зараз вядомыя на ўсю Беларусь. Калі мясцовыя не ідуць да іх мыцца, дык турысты, можа, стануць кліентамі.
14/Ліпень/2012 у 14:15 14
@ Яна Ільіна:
А да "ННВ" яшчэ на трох. 😉