Беларуска-латвійскае Купалле ў Віцебску. Фотарэпартаж
7 ліпеня жыхары Віцебска святкавалі Купалле са сваімі латвійскімі сябрамі з Даўгаўпілса. Святочнае мерапрыемства, якое праходзіла ў парку Мазурына, падрыхтавалі Цэнтр культуры “Віцебск” і Цэнтр латышскай культуры Даўгаўпілса.
Перад гледачамі выступілі творчыя калектывы з Латвіі і Беларусі. Нягледзячы на моцную спёку (тэмпература ў гэты дзень падымалася да +28 °C) яны забаўлялі гледачоў, якія стараліся заняць месцы ў адзіным сектары, на які падаў цень кашлатага дрэва. А вось дзяцей, падобна, сонечная шчодрасць ніколькі не турбавала — яны весела корпаліся ў пясчаным міні-пляжы перад сцэнай і з ахвотай уключаліся ў гульні і конкурсы Народнага тэатра гульні Цэнтра культуры “Віцебск”.
Найбольшы ажыятаж выклікаў майстар-клас па пляценню вянкоў. Арганізатары нарыхтавалі цэлы воз лугавых кветак і траў, з якіх кожны жадаючы пад кіраўніцтвам групы дзяўчат мог сплесці сваю ўласную і непаўторную прыродную карону. Рэй тут вяла сама спадарыня консул Дагнія Лацэ-Атэ (Dagnija Lāce-Ate), апранутая ў нацыянальны строй і, ясная справа, купальскі вянок.
Калі запалала вогнішча, калектывы з Віцебска і Даўгаўпілса разам з гледачамі станчылі некалькі латышкіх і беларускіх танцаў, а потым вадзілі карагоды. Пасля жадаючыя адправілся пускаць вянкі ў Дзвіну, праўда, іх знайшлося не так і шмат — большасць захацела захаваць напамін пра свята, сплецены ўмелымі рукамі майстрыц.
Шкада, канешне, што цудоўнае свята чамусьці прайшло днём — увечары, магчыма, было б не так горача. Ды й вогнішча ў цемры пакідае зусім іншае ўражанне, чым тады, калі канкуруе з сонцам у зеніце.
Даведка “ННВ”:
Сумеснае святкаванне Купалля адбылося ў межах праекта “Даўгаўпілс і Віцебск: культурнае супрацоўніцтва і развіццё” праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Латвія — Літва — Беларусь”. Праект фундуецца Еўрапескім Саюзам, яго агульны бюджэт на 2012—2013 гады складае 296 800 еўра. Беларускі бюджэт — 109 900 еўра, 98 900 з якіх — сродкі ЕС.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
8/Ліпень/2012 у 15:34
Крутая цётачка-консул
8/Ліпень/2012 у 15:45 1
МАРАЗМ. Ну раз ночью/как это было традционно/ за свои нельзя, надо хоть днём на деньги ЕС .
9/Ліпень/2012 у 9:33 2
Вообще этот праздник должен проходить вечером 6-го, а не 7-го июля...
9/Ліпень/2012 у 9:56 3
@ Wiedzmauna:
Вельмі абаяльная жанчына. Цяжка ўявіць, каб нехта з віцебскіх дам пры вялікай пасадзе публічна плёў вянкі з кветак. Тое, што для савецкіх чыноўнікаў моветон, для еўрапейцаў - нармальная з'ява.
9/Ліпень/2012 у 12:07 4
Наши чиновницы борщи варят 🙂