Купалле віцябляне адзначаць разам з латышамі

Заўтра, 7 ліпеня, у віцебскім парку Мазурына будзе зырка гарэць вогнішча, а дзяўчаты пойдуць шукаць чароўную папараць-кветку і пускаць па рацэ вянкі з шыкоўных летніх красак - гадаць на жаніхоў. Разам з беларусамі народнае свята Купалля адзначаць і латышы – праграму падрыхтавалі Цэнтр культуры "Віцебск" і Цэнтр латышскай культуры Даўгаўпілса. Далучайцеся!

Купалле ў Мазурына расцягнецца на палову дня. Вось праграма:

12.00-13.00 – канцэрт калектываў Цэнтра латышскай культуры Даўгаўпілса (фальклорная група песні і танца «Сватра», дзіцячая вакальная студыя «Перлітэс», група прафесійнага аркестра духавых інструментаў «Даўгава»)

12.45 – забаўляльная праграма для дзяцей у выкананні Народнага тэатра гульні Цэнтра культуры "Віцебск" (конкурсы, гульні, загадкі, танцы)

13.15-15.00 – канцэрт віцебскіх калектываў (ансамбль танца «Лявоніха», харэаграфічны ансамбль "Зорька", ансамбль танца “Непоседа”, дзіцячая студыя эстраднай песні «Форум», тэатр песні і музыкі «Простор»)

15.00 – майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў

15.15 – запальванне святочнага вогнішча; купальскі танцавальны флэш-моб (віцебскі ансамбль танца «Лявоніха» і фальклорная група песні і танца “Сватра” выканаюць харэаграфічныя кампазіцыі, вывучаныя на сумесным майстар-класе)

16.00-17.00 – канцэрт беларускай групы «Дрозды»

17.00-18.00 – паказальныя выступленні конна-спартыўнага клуба «Калипсо»

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ