Пушкін і віцебскі дождж

Калі меркаваць па тым, што каля помніка Пушкіну сёння ў першай палове дня ляжала толькі адна кветка, то Дзень рускай мовы ў Віцебску шырока святкаваць не збіраліся.

І дзякаваць Богу. А то, па шчырасці, было страшна, што гэта свята будзе актуальным не толькі ў сябе на радзіме, колькі “перакінецца” на нас.

Расійскаму паэту і так было добра – ён слухаў самотны віцебскі дождж і ўзгадваў, як два стагоддзі таму праязджаў праз гэты горад, накіроўваючыся ў адэскую высылку. Літаратар, пэўна, і падумаць тады не мог, што гэткая шэраговая падзея ў ягоным жыцці стане прадметам такога гонару для віцяблян…

Дзень рускай мовы – свята досыць новае, нават для грамадзян суседняй дзяржавы. Указ адзначаць яго штогод 6 чэрвеня, у дзень нараджэння Аляксандра Пушкіна, падпісаў у мінулым годзе расійскі прэзідэнт. Першы Дзень рускай мовы жыхары Расіі па нейкай прычыне не адзначалі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ