Хваляванні рабочых на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва ў Віцебску
1 чэрвеня рабочыя завода буйнапанэльнага домабудаўніцтва РУП “ДСК” адмаўляліся пачынаць працу з-за таго, што ім не выплацілі заробак за красавік.
Згодна зменам, унесеным у калектыўную дамову ў мінулым годзе, на прадпрыемстве мусяць выплаціць заробак у апошні дзень месяца, а не 25-га чысла, як было раней. Па словах рабочых, гэтыя змены былі зробленыя без іх згоды. Аднак і 31 траўня заробкі на заводзе не выплацілі.
Незадаволенасць эканамічнымі варункамі наспявала ў працоўным калектыве прадпрыемства даўно. Здараліся прастоі, рабочыя працавалі па 10-15 дзён і, як вынік, атрымлівалі мізэрныя заробкі. Пры гэтым на заводзе нярэдка працуюць цэлыя сем’і, якім трэба плаціць крэдыты і аплочваць камунальныя паслугі з гэтай адзінай крыніцы прыбытку. Пару дзён таму БПД наведаў генеральны дырэктар РУП “ДСК”, які абяцаннямі паспрабаваў зняць напружанасць.
Каля 7 гадзін раніцы 1 чэрвеня блізу 100 рабочых сабраліся каля ўвахода ў арматурны цэх і заявілі, што не прыступяць да працы, пакуль не атрымаюць заработную плату. Спачатку з імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней пад’ехаў намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка.
Залагодзіць канфлікт удалося толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна ў 9:30. У той жа час рабочыя кажуць, што яны прыступілі да працы толькі пасля абеду.
Як стала вядома “Народным навінам Віцебска”, сёння грошы пералічылі на карткі працаўнікоў каля 11:40. Чаму заработная плата на заводзе буйнапанэльнага домабудаўніцтва не была выплачаная ў належныя тэрміны, высветліць не ўдалося, бо намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка на тэлефанаванні нашага карэспандэнта не адказвае. Не пусцілі журналіста і ў цэх, каб паразмаўляць з рабочымі.
Чытайце яшчэ
19 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
1/Чэрвень/2012 у 15:07
удивительно, что работников завода не пригласили в КДБ... журналиста в цех не пустили... так взяли бы и пустили, и интервью бы дали, и на вопросы бы ответили. вслух бы озвучили обстановку на заводе. неужели так страшно?? ты же руководство завода!! открой рот - прокомментируй! ты же отвечаешь за целый завод! или не будь руководством! нахер такие руководители!!
1/Чэрвень/2012 у 15:09 1
Главное, что результат есть. Молодцы.
1/Чэрвень/2012 у 15:13 2
точно. нужно держать удар.
1/Чэрвень/2012 у 18:02 3
Малайцы, што так зрабілі! Вось так паступова і вельмі павольна прачынаецца наша грамадства, але ж прачынаецца!
1/Чэрвень/2012 у 18:35 4
Алена Каваленка пісаў:
І ў чым жа тут прачынаньне, дазвольце спытаць? Злёгку пабухцелі, атрымалі сваю костку (якую, мажліва, і без хваляваньняў далі б) і пацягнуліся працаваць далей?
1/Чэрвень/2012 у 20:37 5
Ну, они хотя бы побухтеть не побоялись. а то ведь на других предприятиях ситуация практически аналогичная, но все молчат.
1/Чэрвень/2012 у 21:20 6
я когда то работал на этом заводе,это просто полная жесть..,там к рабочим просто относятся как к дерьму,условия просто пи..дец, в цеху словно как в сауне,плюс хайлом бетон маслаешь, платили тогда 1000.000(с рабочими субботами ).так что я не удивлен что там сейчас такое происходит.А у дирекогтра прошлого кстати сынок в Минске свой банк имеет,за какой х... ?
1/Чэрвень/2012 у 21:30 7
да...и еще,рабочие там заложники .просто два года назад рабочие получили квартиры от завода(кредит)вот и не могу свалить от туда!!!!
2/Чэрвень/2012 у 9:46 8
Сяржук! Надо составить ТОП-10 самых убогих предприятий Витебска.
2/Чэрвень/2012 у 10:11 9
Вшывы Блох пісаў:
Было б крута, але ж у нас ўся інфа закрытая, хоць прадрыемствы і дзяржаўныя.
2/Чэрвень/2012 у 10:57 10
логично что строителям боятся нечего, увольнять их бесполезно т.к. в связи с массовой эмиграцией рабочих в Россию потребность увеличилась... платить зарплату все равно нужно!!!!
2/Чэрвень/2012 у 14:56 11
Вшывы Блох пісаў:
Да на любое предприятие зайти - кругом убожество. Конечно , в конторах евроремонты, компьютеры - все дела, начальство на тойотах Камри да на ауди А8 рассекает, а в цехах, как 20 лет назад... Главное, фасад блястить и красата кругом - белыя бардзюры и чорныя калёсы на клумбах.
2/Чэрвень/2012 у 21:25 12
я работал на этом заводе.людям,действительно,относятся ,как быдлу-и отдел кадров,начальники цехов,мастера,а мой механик(куксевич)говорил прямо:"вы у меня рабы,быдло".
2/Чэрвень/2012 у 21:32 13
saha пісаў:
ногой в горло механику куксевичу!!
3/Чэрвень/2012 у 0:18 14
@ Алена Каваленка:
а гэта знакамiтая панi,..... "стаяць, сукi!"?? гэта вы?
3/Чэрвень/2012 у 9:33 15
Сяржук Серабро пісаў:
ОАО "Витебский картонажно-полиграфический комбинат"
3/Чэрвень/2012 у 9:49 16
2Жанна
Тут не трудясь двадцатку претендентов за пару минут выставить можно
3/Чэрвень/2012 у 10:45 17
saha пісаў:
А разве он не прав?
3/Чэрвень/2012 у 14:46 18
По всей стране , на всех предприятиях работяги превратились в быдло и рабов. Точнее, их превратили. У меня было несколько случаев, когда прораба, который не хотел начислять нормальную зарплату и обманывал людей просто били по лицу - вы знаете, помогало... Я не призываю всех бить поголовно, есть разные методы, но что-то делать надо и не молчать.