У Полацку зноў зазвіняць рыцарскія мячы

У Полацку 1-3 чэрвеня адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры "Рубон", на якім збяруцца рыцары з шасці краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Польшчы, Літвы. На свята таксама прыедуць народныя майстры з Латвіі. Сёлета зменіцца месца правядзення фэсту – ён пройдзе на тэрыторыі парка каля Кургана Бессмяротнасці.

Рыцарскія турніры і бугурты, штурм сярэднявечнага замка, майстар-класы па сярэднявечных рамёствах, стравы старадаўняй кухні, сярэнявечная музыка і танцы, фаер-шоў, батлейка, звон мячоў і старажытны баявы кліч полацкіх ваяроў – усё гэта будзе на сёлетнім фэсце. Зрэшты, без доўгіх прадмоў, і прапануем яе нашым чытачам.

Праграма фестывалю сярэднявечнай культуры «Рубон-2012»:

1 чэрвеня

Сцэнічная пляцоўка
21.30 – Адкрыццё фестывалю. Канцэрт сярэднявечнай музыкі і фаер-шоў.

Шатровы лагер
18.00 – Заезд удзельнікаў фестывалю, рэгістрацыя.

2 чэрвеня

Сцэнічная пляцоўка
12.00 – Прадстаўленне клубаў
12.20-13.00 – Канцэрт сярэднявечнай музыкі
13.00-14.30 – Турнір развітога сярэднявечча
14.30-15.00 – Канцэрт сярэднявечнай музыкі
15.00-15.30 – Фіналы турніраў
15.30-16.30 – “Ратна кола”
16.30-17.00 – Канцэрт сярэднявечнай музыкі, майстар-класы па сярэднявечных танцах
17.30-18.00 – Канцэрт сярэднявечнай музыкі
19.30-20.00 – Канцэрт сярэднявечнай музыкі

Бугуртная пляцоўка
17.00-17.30 – Бугурт 5х5
18.00-19.30 – Палявыя бугурты

Замкавая пляцоўка
20.00-20.40 – Старажытныя славянскія абрады
21.00-22.30 – Тэатралізаваны штурм абозаў і абарончага ўмацавання
22.30 – Воднае шоў

Дзіцячая пляцоўка
13.00-14.00 – Анімацыя «Сярэднявечныя гульні»
15.00-16.00 – Батлейка
16.00-16.30 – Гульнявая праграма "Мы – археолагі»
16.30-17.00 – Майстар-класы па рамястве для дзяцей
17.00-18.00 – Анімацыя «Сярэднявечныя гульні»
18.00-19.00 – Батлейка

Сярэднявечная кухня
12.00-19.00 – Праца сярэднявечнай кухні

Слабада рамеснікаў
12.00-21.00 – Выстава-продаж рамесных вырабаў
13.00-16.00 – Майстар класы: пляценне, ткацтва, вязанне іголкай і г.д.

Пляцоўка лучнікаў
14.00-16.00 – Турнір лучнікаў
16.00-20.00 – Стральба з лука, арбалета

3 чэрвеня

Сцэнічная пляцоўка
12.00-13.00 – Выступ музыкаў
13.00-13.30 – Узнагароджанне пераможцаў турніру, закрыццё фестывалю.

Неафіцыйная частка (толькі для ўдзельнікаў фестывалю)
13.00-15.00 – Жартоўны штурм лагера, гульні, манеўры, конкурс сярэднявечнай кухні.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ