Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў

24 траўня ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы Валерыя Магучага “Дар гораду”. Дваццаць скульптурных партрэтаў з гэтай экспазіцыі скульптар перадаў у дар музею.
Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

Працы выкананыя ў гіпсе і ўяўляюць сабой галерэю дзеячоў культуры Віцебска. Упершыню ў гісторыі Мастацкага музея мастак атрымаў дзяржаўны сертыфікат, які сведчыць пра творы перададзеныя ў фонды.

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

На адкрыцці выставы шмат каго з вядомых жыхароў Віцебска можна было ўбачыць адначасова як жыўцом, так і ў гіпсе. Усе яны адзначалі майстэрскае ўменне Валерыя Магучага пранікнуць у думкі сваіх мадэляў і адлюстраваць у мастацкім вобразе душу чалавека.

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

Калегі аўтара выставы па мастацкаму цэху акцэнтавалі ўвагу на вялікую не толькі духоўную, але й матэрыяльную каштоўнасць падарунка, зробленага спадаром Магучым Віцебску. У той жа час яны з сумам засведчылі, што вельмі часта цяжкая праца скульптара застаецца няўдзячнай — наш горад амаль не набывае творы, а ўсе праекты па стварэнні алеі скульптур застаюцца нерэалізаванымі. “Няўжо нашаму натхненню наканавана пыліцца ў “запасніках?”— горка ўсклікнуў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Алаксандр Гвоздзікаў.

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

Таксама Валерый Магучы распавёў, што ў яго майстэрні знаходзіцца яшчэ шмат партрэтаў вядомых віцяблян выкананых у гліне і пластыліне. Аднак магчымасці перавесці іх хаця б у гіпс скульптар не мае.

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

І ўсё ж мастакі былі адзіныя ў думцы, што якія б ні былі цяжкія часы, якія б ні былі незапатрабаваныя працы — усё адно галоўным у іх жыцці застаецца творчасць. Колькі б ні было праблемаў у мастака ў яго паўсядзённым жыцці, пераступіўшы парог майтэрні ён застаецца толькі творцам і можа думаць толькі пра свае творы.

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

Зараз скульптурныя партрэты Валерыя Магучага можна ўбачыць у адным залаў Мастацкага музея. Экспазіцыя будзе мець працяг пад час “Славянскага базара Віцебску” — скульптуры плануецца выставіць ў нішах калідора музея, каб з імі магла пазнаёміцца як мага большая колькасць жыхароў і гасцей Віцебска.

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

Валерый Магучы падарыў Віцебску дваццаць скульптурных партрэтаў. Фота Сержука Серабро

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ

3 каментарыя

  1. Ян  
    25/май/2012 у 16:46

    Предлагаю сделать Могучего - ПОЧетным гражданином города!
    .. А еще можно и Волкову это звание присвоить.... Мы должны гордиться ими!

  2. Ricochet  
    25/май/2012 у 17:55 1

    Ян пісаў:

    Предлагаю сделать Могучего - ПОЧетным гражданином города!

    И самому себе вылепить мемориальную доску.

  3. Вшывы Блох  
    25/май/2012 у 20:50 2

    А поничотным он кем будит?

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: