На выхадных у Віцебску прайшоў шляхецкі баль. Фотарэпартаж

13 траўня ў паркетнай зале Віцебскай абласной філармоніі адбыўся “Шляхецкі баль”, які быў прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года.
На выхадных у Віцебску прайшоў шляхецкі баль. Фота Сержука Серабро

Кожны з некалькіх дзясяткаў маладых людзей, якія сабраліся на баль, мог знайсці для сябе нешта цікавае. Арганізатары прапаноўвалі разнастайныя танцы 19 стагоддзя: велічны вальс “Імперыял”, рамантычны французскі фігурны вальс, какетлівы кантраданс “Падмані даму”, бурлівы “Тампет” і іншыя, а адкрылася імпрэза ўрачыстым паланэзам.

На выхадных у Віцебску прайшоў шляхецкі баль. Фота Сержука Серабро

У перапынках паміж танцамі гучалі старажытныя рамансы на словы аўтараў 19 стагоддзя і інструментальная музыка. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя музычныя кампазіцыі: раманс “Толькі вамі летуценю” (музыка і словы М. Кл. Агінскага, выканаўца Аксана Новікава, канц. Таццяна Шахрай), раманс “Жаданне” (музыка Ф. Шапена, словы С. Вітвіцкага, выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай), польская народная песня ў апрацоўцы А.Сыгетынскага "Зязюля" (выканаўца Алена Гракава) і “Апошняя мазурка” з цыкла "Восем песень" у апрацоўцы Ф.Пуленка (выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай). Музычныя творы выконваў струнны квартэт суполкі “Класіка. Музычны дом”.

На выхадных у Віцебску прайшоў шляхецкі баль. Фота Сержука Серабро

Акрамя гэтага наведнікаў баля чакалі салоны — гульнявы, літаратурна-мастацкі і чайны, дзе можна было пабавіць час за картачнымі гульнямі, пагартаць раздрукоўкі газет часоў Напалеона, а таксама пакінуць малюнак або верш у альбоме. Такім чынам арганізатары “Шляхецкага балю” імкнуліся перадаць атмасферу 19 стагоддзя, а менавіта — 1812 года.

На выхадных у Віцебску прайшоў шляхецкі баль. Фота Сержука Серабро

Мерапрыемства было арганізавана клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, культурна-гістарычным комплексам “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна” і моладзевым грамадскім аб'яднаннем “Гісторыка”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ