Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку і высунуў новыя патрабаванні

Ад 8 траўня Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэста, пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміла жонка палітзняволенага Алена.
Сяргей Каваленка ў Навінках пад час выхаду з галадоўкі. Courtesy photo

Да патрабавання скасавання несправядлівага прысуду апазіцыянер дадаў яшчэ некалькі ўмоваў спынення галадоўкі: вызваленне усіх палітзняволеных і свабоду выкарыстання нацыянальнай сімволікі.

Спадар Каваленка аднавіў галадоўку ў той жа дзень, як яго вярнулі ў СІЗА-2 у Віцебску. “Прывезлі Сяргея ў Віцебскае СІЗА-2 знясіленага, абяскроўленага, у яго, відаць, цяжкая форма анеміі. Зараз фізічны стан яго такі, што ён павінен сур’ёзна лекавацца, а не знаходзіцца ў турме. У Навінках яго выцягнулі з крытычнага стана, але на сённяшні дзень стан здароўя такі, што жыццёва важныя органы патрабуюць сур’ёзнага лячэння”, — кажа Алена Каваленка.

Па яе словах, Сяргей ужыў апошні сродак абароны чалавечай годнасці ва ўмовах зняволення — галадоўку — таму што быў зноў змешчаны ў тую установу, дзе перад судом супраць яго чыніліся правакацыі і здзекі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ