Першы крок зроблены

Сёння прайшлі першыя чвэрцьфінальныя гульні (да дзвюх перамог) нацыянальнага першынства па баскетболе сярод мужчынскіх каманд вышэйшай лігі.

Віцебскі клуб “Рубон” удала правёў стартавы матч гэтай серыі, абыграўшы ў родных сценах сталічную дружыну “БДУІР” з лікам 75:50. Другая сустрэча (спадзяемся, апошняя паміж гэтымі калектывамі) пройдзе ў гэтую нядзелю, 6 траўня, у спортзале “БДУІР”.

Вынікі сустрэч іншых пар. “Гродна-93” было мацней за “Сож” (102:42). “Мінск-2006 (2)” саступіў “Асіповічам” – 70:86.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ