Людзі на востраве — паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі

На праваслаўны Вялікдзень рэчка Ула паднесла своеасаблівы падарунак жыхарам вёскі Ульянаўка Бешанковіцкага раёна — затапіла адзіны мост, які злучаў вёску з іншым светам. Так што ў царкву ў суседняй Уле, каб пасвенціць яйкі, ульянкаўцы дабіраліся водным шляхам. “Народныя навіны Віцебска” наведалі вёску, якая дагэтуль адрэзаная ад цывілізацыі паводкай.
Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

Ціхая, як большасць рэчак Віцебшчыны, вясной Ула, падобна, успамінае сваё судаходнае мінулае і рэгулярна затаплівае нізкаводны бетонны мост, які злучае вёску Ульянаўка з мястэчкам Ула. Сёлета вада паднялася мацней, чым у мінулым годзе. Аднак на слупе ёсць адзнака ўзроўню на 7 красавіка 2010 года, і яна метры на паўтара, калі не болей, вышэйшая за сённяшнюю.

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

На час паводкі на месцы маста арганізоўваецца лодачная пераправа, якая працуе шэсць гадзін у суткі — з 7:00 да 9:00, з 13:00 да 15:00 і з 18:00 да 20:00. У гэты час вяскоўцы адпраўляюць праз рэчку дзяцей у школу, а самі выпраўляюцца вадой на працу, бо ферма ва Ульянаўцы зачыненая і разбураная. Па прадукты ў краму таксама трэба выбірацца, пакуль працуе перавоз.

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

Аднак ульянкаўцы да сваёй штогодняй рабінзанады, падобна, прывыклі, і на рэчку не скардзяцца — прыродная стыхія, што зробіш… Нават часам зручна, кажуць — можна самагонку гнаць спакойна, бо інспектар дабярэцца хіба на верталёце. Праўда, калі, не дай Бог, спатрэбіцца ў вёсцы дапамога пажарных ці медыкаў, то ў іх таксама ўзнікаюць цяжкасці з пераправай.

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

І калі водны шлях жыхароў Ульянаўкі не палохае, то шлях да могілак выклікае скрыгат зубоўны. І не таму, што яны баяцца паміраць больш за іншых беларусаў, а таму што непакояцца, ці давязуць іх да месца апошняга супакаення. Справа ў тым, што старую дарогу да могілак, якая ішла па краю палеткаў уздоўж Дзвіны, зааралі. Відаць, вырашылі павялічыць пасяўную плошчу. Новая дарога ўзнікла стыхійна ва ўзлеску. Але сучасная цяжкая сельскагаспадарчая тэхніка прарэзала ў ёй глыбокія каляіны, у нізінах стаіць вада. Ужо на выездзе з вёскі ўтульна размясціліся яміны, а бліжэй да могілак яны ідуць адна за адной.

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

Проста наведаць магілкі родных у памінальныя дні — ужо праблема. Нават на Тройцу легкавік з гэтай дарогай часта не спраўляецца, не кажучы ўжо пра Радаўніцу ці Дзяды. Яшчэ большая праблема, калі нехта з ульянкаўцаў выпраўляецца ў апошні шлях. Тут ужо вяскоўцы шукаюць паўнапрывадны грузавік, а родным прыходзіцца глядзець, каб труна не вылецела з кузава з-за выбоін на дарозе.

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

Так і жывуць у 25 дварах 77 жыхароў Ульянаўкі ў згодзе з прыродай і ў крыўдзе на таго чалавека, які загадаў заараць старую, выбітую яшчэ іх дзядамі і прадзедамі, дарогу да агульных з вёскамі Дворнікі і Шавурына могілак. А ў Дворніках і Шавурыне не крыўдуюць — дарога ім ужо не трэба, бо ўсе ўжо з тых вёсак перасяліліся на могілкі…

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. На слупе бачныя адзнакі найбольшага ўзроўню вады ў 2010 годзе. Фота Сержука Серабро

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

Паводка адрэзала вёску Ульянаўку ад цывілізацыі затапіўшы мост праз Улу. Фота Сержука Серабро

Так выглядае дарога ад Ульянаўкі на вясковыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Так выглядае дарога ад Ульянаўкі на вясковыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Так выглядае дарога ад Ульянаўкі на вясковыя могілкі. Фота Сержука Серабро

Від на мястэчка Ула праз рэчку ад вёскі Ульянаўка. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ