У Полацку будаўнічая тэхніка зноў выкапала чалавечыя парэшкі

Пры пракладцы трубаправода ў мікрараёне “Аэрапорт” у Полацку, экскаватар, які капаў траншэю, ускрыў старыя пахаванні і вывернуў на паверхню чалавечыя парэшткі. Пра гэта ў сваім блогу паведаміў полацкі літаратар і журналіст Алесь Аркуш.
У Полацку будаўнічая тэхніка зноў выкапала чалавечыя парэшкі. Фота А. Бухавецкага

Полацкі мікрараён “Аэрапорт” будуецца на месцы былога аэрадрома, які функцыяваў да 70-х гадоў XX-га стагоддзя. Гэты аэрадром быў створаны ў 1916 годзе пад час Першай сусветнай вайны побач з Міхайлаўскімі і вайсковымі могілкамі. Пры гэтым, на думку Сяргея Тарасава, быў знішчаны Паўночны курганны могільнік. Пазней, ужо ў савецкі час, пры пашырэнні аэрадрома былі ліквідаваныя і Міхайлаўскія могілкі.

У Полацку будаўнічая тэхніка зноў выкапала чалавечыя парэшкі. Фота А. Бухавецкага

Ускрыццё будаўнічай тэхнікай старых пахаванняў ў гэтым месцы здаралася і раней. Так у №8 “Калосься” за 2000 год Змітрок Куніцкі паведамляе: “А зусім нядаўна, будуючы дарогу на новы мост празь Дзьвіну, старыя клады зноў далі аб сабе знаць. Вестуном з таго сьвету зьявіўся “Действительный статский советник Погодин...” З такім надпісам быў знойдзены надмагільны камень, а таксама чалавечы чэрап. Нібыта папярэджанне: на касцях будуеце!”

У Полацку будаўнічая тэхніка зноў выкапала чалавечыя парэшкі. Фота А. Бухавецкага

Нагадаем, што тыднем раней на месцы будаўніцтва катэджа ў ахоўнай зоне Полацка былі бульдозерам былі раскапаныя пахаванні на могілках XVII стагоддзя.

У Полацку будаўнічая тэхніка зноў выкапала чалавечыя парэшкі. Фота А. Бухавецкага

У Полацку будаўнічая тэхніка зноў выкапала чалавечыя парэшкі. Фота А. Бухавецкага

План мікрараёна Аэрапорт

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ