У Мосары адчынілася “Парафіяльная бібліятэка” памяці благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ

У другі дзень Велікодных святаў 2 красавіка бягучага года, у дзень смерці Вялікага Пантыфіка благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, рыхтуючыся да 1-ай гадавіны беатыфікацыі, якая адбылася 1 мая 2011 года, у Мосарскай парафіі адчынілася парафіяльная бібліятэка.
Ян Павел II

Кнігазбор бібліятэкі пакуль што налічвае толькі каля 400 пазіцый. Усе кнігі падзеленыя тэматычна на раздзелы. Асаблівай увагі заслугоўваюць творы благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Бібліятэка паўстала дзякуючы людзям і будзе служыць для людзей. Бібліятэка толькі пачынае сваё існаванне і таму кожны можа ахвяраваць кнігі. Усе жадаючыя могуць скарыстацца бібліятэкай пазычыўшы кнігу на 1 месяц. Працаваць бібліятэка будзе за 30 хвілін да Святой Літургіі штодня, акрамя панядзелка і аўторка.

Мосарскі “Санктуарый св. Юстына-мучаніка” паступова становіцца духоўным цэнтрам Віцебскай дыяцэзіі на базе створанай прыгажосці, які збірае вакол сябе людзей, якія шукаюць Бога і адкрыццё бібліятэкі пры Касцёле - гэта вялікая радасць для парафіянаў і жыхароў навакольных вёсак і гарадоў. Многія людзі змогуць карыстацца духоўнай і рэлігійнай літаратурай. Па ініцыятыве душпастыра парафіі ксяндза Аляксея Юркайця і дзякуючы добрым парафіянам адбылая гэтая доўгачаканая падзея.

Трэба адзначыць, што ў нашай краіне загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года № 618 2012 год абвешчаны годам Кнігі, а таксама ў гэтым годзе ў Глыбоцкім раёне адбудзецца рэспубліканскае свята “Дзень Беларускага Пісьменства”, таму паўстанне “Парафіяльнай бібліятэкі” ў Мосары з’яўляецца добрым знакам, што жыхары раённых цэнтраў Паўночнага рэгіёна змогуць больш чытаць духоўную і рэлігійную кнігу!!!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ