Святы Пасхальны Трыдуум у касцёлах Віцебска

Перыяд Вялікага посту ў каталікоў працягваецца да Вялікага чацвярга, калі распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Ён працягваецца ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу. Цэнтральнай урачыстасцю з’яўляецца Пасхальная вігілія. Завяршаецца Пасхальны Трыдуум Нешпарамі ў нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Для зручнасці нашых чытачоў каталіцкага веравызнання “ННВ” дае расклад святочных набажэнстваў на Вялікдзень у касцёлах Віцебска.

Касцёл Езуса Міласэрнага

(вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28; тэл. 23-09-49)

Вялікі Чацвер: святая імша (18.00), адарацыя да 21.00
Вялікая Пятніца: Вяночак да Божай Міласэрнасці (15.00), Крыжовы шлях (17.15), літургія Мукі Пана (18.00), адарацыя да 21.00
Вялікая Субота: адарацыя (9.00); асвячэнне страваў кожную гадзіну, пачынаючы з 9.00 да 20.00; Вяночак да Божай Міласэрнасці (15.00); адарацыя дзяцей (16.00); адарацыя моладзі (19.00); літургія Вігіліі Пасхальнай (21.00)
Нядзеля: святыя імшы (10.00, 11.30, 17.00, 18.00).

Касцёл Святога Духа

(вуліца Чкалава, 5а)

Вялікі Чацвер: святая імша (19.00), адарацыя да 21.30
Вялікая Пятніца: адарацыя (ад 9.00 да 12.00 і ад 15.00 да 18.00); Крыжовы шлях (18.15), літургія Мукі Пана (19.00), адарацыя да 21.30
Вялікая Субота: адарацыя (ад 9.00 да 12.00 і ад 15.00 да 18.00); асвячэнне страваў (9.00, 12.00, 15.00); літургія Вігіліі Пасхальнай (19.00)
Нядзеля: рэзурэкцыйная працэсія і святая імша (7.00); святыя імшы (10.30, 12.00).

Касцёл Святой Барбары

(вуліца Ленінградская, 27; тэл. 36-04-18)

Вялікі Чацвер: Цёмная ютрань (8.00), святая імша (19.00), адарацыя да 24.00
Вялікая Пятніца: Цёмная ютрань (8.00); Крыжовы шлях (18.10), літургія Мукі Пана (19.00), адарацыя да 24.00
Вялікая Субота: Цёмная ютрань (8.00); літургія Вігіліі Пасхальнай (21.00)
Нядзеля: святыя імшы (10.00, 11.00, 12.00, 18.00).

Касцёл Святога Антонія

(вуліца Гагарына, 46а; тэл. 43-23-84)

Вялікі Чацвер: святая імша (18.00), адарацыя да 22.00
Вялікая Пятніца: Крыжовы шлях (17.30), літургія Мукі Пана (18.00), адарацыя да 22.00
Вялікая Субота: адарацыя (ад 10.00); асвячэнне страваў (10.00, 12.00, 15.00, 18.00); літургія Вігіліі Пасхальнай (21.00)
Нядзеля: святыя імшы (10.00, 12.00, 17.00).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ