У Браславе праходзіць “музычная” выстава

Музей традыцыйнай культуры ў Браславе прадстаўляе фотавыставу “Музыканты Селонскага краю”. Тут можна ўбачыць некалькі дзясяткаў старых фотаздымкаў музыкантаў Літвы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, а таксама музычныя інструменты з фондаў Браслаўскага музейнага аб’яднання.

На адкрыцці выставы гучала шмат беларускіх мелодый, выкананых на гармоніку, скрыпцы, цымбалах, і бубне: “Гармошачка”, “Сустрэча”, “Літоўскі вальс», “Груздаўская кадрыль” і іншых, піша раённая газета “Браслаўская звязда”.

Адзін з аўтараў выставы Гінтарас Андрыяўскас распавёў пра падабенства беларускіх і літоўскіх музычных інструментаў. Загадчыца музея Элеанора Зінкевіч паведаміла пра браслаўскую калекцыю музычных інструментаў. Яна збіраецца з пачатку 90-х гадоў і ўжо экспанавалася на выставах у іншых гарадах.

“Музычная” выстава будзе працаваць на працягу месяца ў бакавой залі браслаўскага Музея традыцыйнай культуры.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ