Каваленку паставілі дыягназ “анарэксія”

Пры апошнім ўзважванні Сяргей Каваленка, якога перавялі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба-3” пад Віцебскам, важыў 48 кілаграмаў 900 грамаў. Доктар паставіў яму дыгназ “анарэксія” – страта пачуцця голаду.
Сяргей Каваленка на трэцім месяцы галадоўкі ў клетцы Першамайскага суда. Фота Сержука Серабро

27 сакавіка з вязнем сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка. Муж паведаміў ёй, што яго збіраюцца прымусова карміць праз зонд. З дыягназам “анарэксія” ён не згодны. Яшчэ паведаміў пра тое, што падчас пераводу ў віцебскую калонію з Мінску не мог сам несці свае рэчы – дапамагалі канваіры і іншыя вязні. Яму цяжка рухацца, таму на прагулку ён не ходзіць.

Знаходзіцца Сяргей Каваленка асобна да іншых зняволеных. Аднак за ім здзяйсняецца пільны нагляд праз шкло.

Нагадаем, С.Каваленка з 19 снежня 2011 года з перапынкамі вядзе галадоўку на знак пратэсту супраць свайго зняволення тэрмінам 2 гады і 1 месяц, якое яму вынеслі за парушэнне адбыцця папярэдняга пакарання (“хатняя хімія”) за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ