Віцебскія баскетбалісты не перамаглі гродненцаў

Мясцовая мужчынская каманда “Рубон” у межах чэмпіяната Беларусі па баскетболе ў вышэйшай лізе ўчора на сваім паркеце саступіла “Гродна-93” (73:89).

У адрозненні ад сваіх супернікаў наша каманда ў першай чвэрці пры ўсім жаданні абараняла свой кошык ненадзейна. Гэтым паспяхова карысталіся госці і з розніцай у 11 ачкоў на сваю карысць яны завяршылі першыя 10 хвілін гульні. Па сутнасці вынік першай чвэрці паўплываў на канчатковыя лічбы на табло.

На працягу ўсяго матча нашы хлопцы былі вымушаны даганяць апанентаў і напачатку трэцяй чвэрці былі вельмі блізкімі да таго, каб зраўняць лік (43:46) і вырваць вікторыю. Але лідарства так і засталося на баку гродненцаў.

У аўторак, 20 сакавіка, “Рубон” прыме “БГУІР”, які настойліва жадае змясціць віцебскую каманду з трэцяга радка турнірнай табліцы. Пачатак гэтага матча ў 18.00.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ