Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?
Апублікавана “Праграма захавання гісторыка-культурнай спадчыны горада Орша на 2011—2015 гады”, якая была зацверджаная 26 снежня 2011 года рашэннем №122 Аршанскага гарсавета. У дакуменце адзначаецца, што 3 аб’екты з 25 аршанскіх помнікаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, патрабуюць рэстаўрацыі. Гэта корпус былога кляштара францысканаў, былы манастыр базылянаў і Куцеінскі манастыр.
Усе тры помнікі архітэктуры, якія адносяцца да XVII і XVIII стагоддзяў, знаходзяцца ў моцным заняпадзе, хаця й размешчаныя ў цэнтры Оршы. Будынкі каталіцкага, уніяцкага і праваслаўнага манастыроў зараз належаць аднаму ўладальніку — Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
“Праграма”, прынятая Аршанскім гарсаветам, згодна дэкларацыі накіраваная на вырашэнне наступных задач:
- захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Оршы;
- паляпшэнне стану помнікаў гісторыі і культуры;
- ажыццяўленне кантроля за станам аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі горада Орша;
- стварэнне банка дадзеных пра гісторыка-культурныя каштоўнасці;
- выяўленне новых аб’ектаў і занясенне іх у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
- прыцягненне праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, праз экскурсіі, культурна-масавыя мерапрыемствы, выставы шырокіх слаёў насельніцтва да праблемаў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, іх папулярызацыя;
- выяўленне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Згодна дадатка да “Праграмы” гарсавет прадугледзіў наступнае забяспячэнне рэсурсамі мерапрыемстваў: на правядзенне экспедыцый па выяўленню матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей, якія павінен арганізаваць аддзел культуры гарвыканкама Оршы, з бюджэта горада выдаткуецца па 500 000 рублеў (каля 60 даляраў) на 2011 і 2013 гады; на правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны — па 1 000 000 рублёў (каля 120 даляраў) на 2011 і 2015 гады.
Што тычыцца рэстаўрацыйных працаў па аднаўленню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, то імі павінны займацца ўладальнікі на ўласныя сродкі. Замест сумаў у каляндарнай сетцы на 2011—2015 гады стаіць фраза: “По мере поступления финансовых средств”. Адкуль, цікава, у Віцебскай епархіі, якая апошнія дзесяць гадоў накіроўвала свае асноўныя высілкі на аднаўленне двух велічных храмаў у цэнтры Віцебска, знойдуцца сродкі на рэстаўрацыю адразу трох манастыроў, ад двух з якіх засталіся толькі муры?
Нагадаем, што ў мінулым годзе аршанскія уніяты пачалі збор подпісаў за перадачу гісторыка-культурнага помніка — будынка былога базылянскага манастыра — у маёмасць Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Праўда, ці здольная грэка-каталіцкая абшчына Оршы знайсці сродкі на аднаўленне будынка, таксама пытанне…
Фота Radzima.org
Чытайце яшчэ
13 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
12/сакавік/2012 у 19:33
Нипонял!!! А чо к Дажинкам им евраримонт нисделали???? Ай-ай-ай!!!



13/сакавік/2012 у 11:43 1
Орша, Полоцк, Витебск, Могилёв ... на востоке Республики как-то не очень быстро и аутентично восстанавливают исторические центры городов (большие утраты?)
13/сакавік/2012 у 19:40 2
Ці адрамантуюць у Оршы будынкі манастыроў?
Не адрамантуюць. Гэта ж зразумела. Замест спраў - бязглуздыя пражэкты. Гэтая ўлада ўмее толькі нішчыць. А ад слоў: кляштар, уніят, каталік яе ліхаманка трасе, як чорта ад крыжа.
23/сакавік/2012 у 13:58 3
Шаноуныя авторы, не учите жить - помогите материально! А лучше возьмите шефство хотя бы над хоть одним памятником и покажите как надо и что надо делать!!!
23/сакавік/2012 у 14:30 4
ya пісаў:
А мы "освоим" те средства, что вы перечислите. Так?
4/красавік/2012 у 18:42 5
@ Litvin:
Можа вам і так (як заусёды)!
4/красавік/2012 у 18:43 6
@ ya:
А лучше возьмите шефство хотя бы над хоть одним памятником и покажите как надо и что надо делать!!!
4/красавік/2012 у 20:56 7
ya пісаў:
можа?
4/красавік/2012 у 21:24 8
Litvin пісаў:
Греко-католики для шефства не подходят?
4/красавік/2012 у 21:26 9
ya пісаў
13/красавік/2012 у 8:22 10
Все "умные" или "умничают"! И только! Как обычно. Либо деньги чужие считают, сами ни копейки не вложив (и не планируя это сделать!) Власти местные виноваты? Они-то как раз-то и делают что могут. А свядомыя вецер ганяюць! Ну, кто что может! Как обычно или как всегда!!! Как правильно?
13/красавік/2012 у 8:50 11
ya пісаў:
не понял, а кто ж просил "помощь матэрыяльно", так ссать, для последующего освоения не своих (заметь) денег?
ya пісаў:
ya пісаў:
Власти делают всё через задний проход. И кстати вам действительно
www пісаў:
Как раз готовы помочь, но вам же ваши московские хозяева не разрешат
13/красавік/2012 у 10:16 12
ya пісаў:
Что они могут, мы уже прочитали выше. Исписали лист бумаги словами: сохранить, улучшить, осуществить, создать, выявить, притянуть. Тупо, по-советски назвали это "Программой" и ещё более тупо выделили на её осуществление 180 долларов в год.
Так кто же, если не местные власти, виноват, что памятники доведены до такого состояния? Униаты, которым вы не хотите передать разрушающееся здание?
ya пісаў:
Бесполезно. Пока вся ваша вертикаль шефствует над молочно-товарными фермами, слова: "помогите материально" будет вашим клеймом. А памятники будут сохраняться, улучшаться и осуществляться только в Программах и Декларациях.