Ледзяныя скульптуры на плошчы Перамогі пацярпелі ад адлігі
Ледзяны артылерыст разам са сваёй пушкай на плошчы Перамогі ў Віцебску не дачакаліся не тое, што лета, калі мясцовыя ўлады збіраюцца шырока святкаваць 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года, але нават канца зімы. Сонейка, яно памацней за любога Напалеона: пушка з ядрамі і бравы салдат побач пераўтварыліся ў вартае жалю відовішча. Ляснулі і астатнія персанажы казачнай алеі.
Царэўна-лебедзь пазбавілася не толькі кароны, але і крылаў. Дасталося і чарапасе. Галава бедалагі ляжыць побач з панцырам. Гамон прыйшоў і грыфону – ніхто не пазнае зараз у гэтым аскепку былую міфалагічную страшыдлу. У кабрыялет дзеці яшчэ пакуль садзяцца, але кіроўцу хтосьці знёс палову тулава.
Даўжэй за ўсіх пратрымаецца зубр. Яго сонейка амаль не пашкодзіла. Дзіва што, ці рэльны, ці ледзяны – ён жа волат!
Цікава, што гараджане працягваюць вадзіць сваіх дзяцей на экскурсіі нават да гэтых аскепкаў. І працягваюць фатаграфавацца на іхнім фоне. Пры гэтым многія са шкадаваннем кажуць: “Навошта было ладзіць гэты конкурс напрадвесні? Хіба было мала марозных дзён?”
Чытайце яшчэ
8 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
27/люты/2012 у 14:35
А что за усатый мужик под зубром лежал?
27/люты/2012 у 15:29 1
Конец ледниковому периоду!
27/люты/2012 у 15:34 2
@ mr_zhukov.livejournal.com:
Человечек лежал не под зубром, а под мамонтом. Был ли он усатым, теперь уж никто не припомнит... 🙂
27/люты/2012 у 16:00 3
Яна Ільіна пісаў:
Конечно не вспомнит, кто же будет фотографироваться на память с трупом
27/люты/2012 у 16:11 4
Погода порой преподносит нам сюрпризы.
27/люты/2012 у 20:10 5
Сергей пісаў:
Можно было на месяц раньше скульптуры сделать,
но никто ж не ожидал, что зимой будет минусовая температура, а в конце февраля внезапно плюс.
29/люты/2012 у 20:33 6
Нк, это просто лёд был бракованный - пятая колонна виновата.
29/люты/2012 у 22:52 7
Скульптур жалко, ведь они являлись в своем роде произведением искусств.