Наеліся бліноў, нацалаваліся – прагналі зіму
За масленічны тыдзень Віцебск непазнавальна змяніўся: пахаваліся па завуголлях завірухі-завеі, паплылі ручаямі снежныя сумёты, нешта зусім вясновае абмяркоўваюць галубы. А снегаачышчальныя машыны вязуць і вязуць на гарадскі сметнік ашмёткі зімы. Даравальная нядзеля, праўда, выдалася, без сонейка. Але гэта зусім не перашкодзіла святу Масленіцы ў культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола Віцебска “Дзвіна”.
Віцебскія людцы сёння елі бліны – ад пуза. Пілі – і не толькі гарбату. Весяліліся – дык некаторыя аж да слёз. Цалаваліся – усмак. Танцавалі – да ўпаду. Біліся – у жарт, так, каб кроў паганяць. Кідаліся грашыма – а няхай яго халера, такое жыццё! Прасілі адзін у аднаго прабачэння. І даравалі – ад сэрца.
А потым у задзвінскае неба ўзвілася зыркая стужка масленічнага вогнішча. Саламянае грудастае пудзіла Зімы ў ружова-сіняй спадніцы згарэла надзіва хутка – мо, за якіх пяць хвілін. І хоць бы хто, хоць адзін які чалавечак у вялікім натоўпе, пашкадаваў тую бедную ляльку! Усе толькі радаваліся і шпурлялі ў пудзіла снежкамі! Надакучылі людзям халады, хочацца цяпла і радасці. Таму нават снег сёння ў Задзвінні быў незвычайным. Не белым, а… блакітна-памаранчавым. Як васілёк і каралеўская лілея, як вясна і свабода, як пяшчота і каханне.
Дык бывай жа, зіма-гасцюха ў белай шубе! Вітаем, сонейка-душагрэйка! Шырока адчыняем дзверы вясне-красуні!
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
27/люты/2012 у 9:49
А при чём здесь гусары?
27/люты/2012 у 10:03 1
А што - гусар ни чалавеча, блинки ня любиць?..
27/люты/2012 у 11:23 2
Натюрморт: бабы, дети, шашлык, водка. Классика.
27/люты/2012 у 11:28 3
Дружа, у вас у губернии хош классика, но бывает, а у на на периферии... "Нет, у нас никого не бывает. Одна только скука..." (Свадьба в Малиновке.)
27/люты/2012 у 12:04 4
Что мешает взять детей, баб, шашлык, водку и другие атрибуты "классики" - и вперед разгонять скуку по лесу?
27/люты/2012 у 12:13 5
@ Иванна Иванова:
Так они на раздаче.)
27/люты/2012 у 22:19 6
Натюрморт- мертвая натура.
28/люты/2012 у 0:02 7
Алекс пісаў:
Без вашего Очень Важного Коментария форум бы умер.
1/сакавік/2012 у 20:23 8
Иванна Иванова пісаў:
--------- Я думаю при желании можно и у вас забомбить праздник, да ещё покруче и без указок как сидеть и где стоять. Недоработали вы тут. Придётся поделиться опытом...