Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска

У Віцебску прайшоў другі адкрыты гарадскі конкурс ледзяных скульптур, у якім прынялі ўдзел шэсць каманд. Галоўныя вынікі конкурса — дзевяць фігур з ільда — будуць радаваць віцебскую дзятву, пакуль не пацяплее.
Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

У гэтым годзе першае месца было прысуджана двум камандам і, адпаведна, уручана два дыпломы. Найбольш майстэрскі былі выкананыя фігуры каманды Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта — дракон і мамант. Скульптура маманта, да таго ж, адзіная з дзвяці была з сюжэтам — калі прыгледзіцца, то пад вялізным зверам можна ўбачыць раздушанага чалавека.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

А вось каманда аддзела адукацыі, якая таксама стала першай, традыцыйна выкарыстала модны віцебскі трэнд — акрамя зубра, яны зрабілі артылерыста з пушкай часоў вайны 1812 года. Дзіўна толькі, што скульптура была без вензеля Александра I. Нагадаем, што ў мінулым годзе гэта каманда перамагла, зрабіўшы ладдзю княгіні Вольгі.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

На другім месцы апынуліся прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Яны таксама зрабілі дзве фігуры — лебедзя і грыфона.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

За скульптурную кампазіцыю - кабрыялет, побач з якім стаіць кіроўца - трэцяе месца прысудзілі камандзе Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. На гэтай скульптуры можна пасядзець і патрымацца за руль. Яна адразу спадабалася гуляючым гараджанам, якія, праўда, пачалі спрачацца, як яе лепей назваць: “Дзізялёк замерз” або “Стоп бензін”.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Акрамя прызёраў, у конкурсе таксама ўдзельнічалі каманды аддзела культуры гарвыканкама і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яны атрымалі дыпломы.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

На жаль, трэба адзначыць, што, хаця конкурс праводзіўся другі раз, а скульптуры на плошчы ўсталёўваюць ужо трэці раз, лёд быў зноў нізкай якасці. Яго не залівалі спецыяльна, а перад самым конкурсам здабылі на адным з вадаёмаў Віцебшчыны. Хаця, здавалася б, моцныя маразы якраз спрыялі падрыхтоўцы ледзяных глыб вялікага памеру адмыслова для конкурса.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Арганізатарам конкурса, як і ў мінулым годзе, выступіў аддзел па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай працы Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Дзевяць ледзяных скульптур упрыгожылі галоўную плошчу Віцебска. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ