Кошты на прадукты харчавання ў Віцебску ў лютым: жарсці па баршчу і малаку

Раней, вывучаючы штомесяц кошты на прадукты харчавання, карэспандэнт “ННВ” хадзіў па крамах ў цэнтры горада. Але гэтым разам было вырашана крыху аддаліцца ад ззяючай агнямі плошчы Перамогі і паглядзець, што робіцца ў гандлёвых кропках у больш “глухіх” раёнах. Лютаўскія кошты мы аналізавалі ў “Весце” №128, што на праспекце Белабародава, 1/2. Здаецца, трошкі прайсці ад плошчы праз мост Блахіна, але тут ужо пачынаецца крыху іншы Віцебск – больш натуральны, “народны” і бяднейшы… Тут ужо з’яўляюцца праблемы гарадскіх ўскрайкаў. Кошты на прадукты харчавання ў Віцебску ў лютым: жарсці па баршчу і малаку. Фота photo.bymedia.net

Гэту крамку можна назваць “пенсіянерскай”. Бо пераважная большасць пакупнікоў тут – людзі сталага ўзросту. Прычым бачна, што многія з іх даўно ведаюць адзін аднаго, спыняюцца паразмаўляць пра жыццё-быццё, раяцца, што набыць. Для некаторых паход у краму – адзіная “прадуха”: з кім і дзе яшчэ асабліва пагаворыць стары хворы чалавек?

Пазнаёмілася з гаманкой жанчынкай, якая стаяла каля вітрыны з малочнымі прадуктамі і гучна аб’яўляла іншым пенсіянерам, каб тыя хутчэй ішлі браць таннае малако. Надзея Аляксееўна ходзіць сюды амаль штодзень і добра ведае тутэйшы асартымент, калі і што ў краму “прывозяць”, калі можна набыць “дэфіцыт”. Па яе словах, самы каштоўны зараз прадукт у пенсіянераў – гэта віцебскае малако 1,7% тлустасці коштам 1 490 рублёў ў поліэтыленавых пакетах і малако 3,2% тлустасці ў тэтра-паку па 2 550 рублёў. Апошняе таксама выпускаюць мясцовыя вытворцы.

“Вось толькі трэба ведаць час, калі да нас прывозяць “дзяшовае” малако. Дзесьці да 10 гадзін. Зараз 9.30, і яно й ляжыць свабодна. А калі прыйсці пазней – яго ўжо і расхапаюць. Было адзін раз, што ў старой, дужа слабай жанчыны, нехта нават з рук гэты пакет вырваў… Але я кожны дзень за малаком тут у чэргах не таўкуся. Бяру малака адразу на тыдзень – тры пакеты. Купляю толькі вось гэта –1,7%. Я ўжо старая баба, мне хутка 75 гадоў будзе. Навошта мне лішні тлушч? А ў іншыя дні прыхожу сюды, каб з людзьмі пагутарыць, сяброўцы ў бальніцу садавіны купіць, а сабе – хлеба. Бывае, і таннай кілбасы вазьму. Для нас, пенсіянераў, што менш за 30 тысяч, – гэта ўжо танная каўбаса”, – распавяла заўсёдніца крамы.

“Дэфіцыт” і праўда вельмі хутка знік: праз хвілін 15, пакуль я вывучала кошты на іншыя прадукты, “дзяшовага” малака ў краме ўжо не было. Адзначым, што такія ж карціны з малаком 1,7% можна назіраць у многіх віцебскіх крамах.

Здзівілі паліцы з садавінай і гароднінай – яны былі практычна голыя. Ляжалі толькі гнілыя бананы, з дзясятак засушаных апельсінін ды лімонін, некалькі добра-такі паджылых на гэтым свеце грушын і гранатаў. Над усёй гэтай драбнатой узвышаўся какос з Кот-д’Івуара за 19 тысяч рублёў. Экзот з Берагу Слановай Косці яўна не разумеў: што ён робіць у гэтай жабрачай кампаніі…

А з гародніны пакупнікам прапаноўвалі толькі моркву, часнок, цыбулю чырвоную з опернай назвай “Кармэн”. З самай ніжняй паліцы на свет сіратліва пазірала рэдзька чорная зімняя. “Да, мама, боршч, як ты хацела, падобна, не атрымаецца зварыць”, – прамовіў хлопчык гадоў дзесяці. “Так, сынок, сёння ў магазіне ні капусты, ні буракоў… Нават бульбы няма…” – разгублена пагадзілася жанчына.

Я нават не адразу паверыла: няўжо ў нас бывае такая нішчымніца з вітаміннай прадукцыяй? Усё ж не вёска, абласны цэнтр. Боршч у “Весце” №128 нельга было зварыць пазаўчора, у аўторак, 7 лютага. Вырашыла прыйсці ў гэту ж краму праз тры дні, 10-га, каб паглядзець, ці змянілася што. Дзякуй Богу, сёння за жыхароў ваколіц вуліцы Герцэна можна было парадвацца – асартымент у аддзеле садавіны і гародніны быў багаты. Была нават пятрушка “кучаравая” і кітайскі “чеснок косичка”, як было напісана на цэтліку.

Што тычыцца іншых тавараў, то гарэлка “За удачу” (кошты на гэты від гарэлкі мы адсочваем з верасня 2011 года) у гэтай краме адсутнічала. Таму давялося зазірнуць у іншую. І калі ў студзені “ўдачная” пляшка каштавала 20 500 рублёў, што зараз ужо 23 200 рублёў.

7 лютага ў “Весце” №128 таксама не было ў продажы яек і мяса. Як бачым, чым далей крама ад цэнтра, тым менш распешчаныя выбарам тамтэйшыя пакупнікі. “ННВ” будуць працягваць практыку маніторынгу аддаленых гандлёвых кропках. Чытачы могуць у каментарах раіць, якія крамы можна наведаць найперш. А пакуль прапаноўваем вам кошты лютага. Нагадаем, што ў дужках прыведзены студзеньскія кошты з “Весты” №87 (размешчана ў г.зв.”сінім доме”), каб можна было параўнаць іх з цяперашнімі.

Малако (3,6%, 0,9 л, поліэтыленавы пакет) – 4 240 рублёў (3 920 рублёў)
Смятана (26%, 0,4 л,) – 9 310 рублёў (8 500 рублёў)
Масла сметанковае (72,5%) – 8 930 рублёў
Сыр “Галандскі” – 42 710 рублёў (41 680 рублёў)
Тварог (11%, 200 г) – 5 470 рублёў (столькі ж у студзені)
Яйкі – не было ў продажы
Алей “Любонька” – 17 050 рублёў (у краме была зніжка; раней каштаваў 18 900 рублёў)
Хлеб “Вестник особый” (0,4, упакаваны і нарэзаны) – 3 400 рублёў (на хлебных паліцах таксама было нягуста, былі толькі хлебныя “палавінкі”, цэлых боханаў зусім не было)
Цукар, 1 кг, у поліэтыленавым пакеце – 6 400 рублёў (столькі ж у студзені)
Соль “Беларуская” – 1 530 рублёў (1 660 рублёў)
Гарбата “Хэйліс” (чорная, 100 г) – 13 190 рублёў
Кава Nescafe Classic (100 г) – 36 410 рублёў (29 900 рублёў)
Мяса – не было ў продажы
Курыца (тушка бройлера, 1 кг, фабрыка “Ганна”) – 23 530 (25 340 рублёў)
Рыба (хек) – 36 110 рублёў (35 290 рублёў)
Рыс – 11 170 рублёў
Грэчка (1 кг, Расія) – 16 910 рублёў (столькі ж у студзені)
Макароны (“Столичная мельница”, Мінск, 600 г) – 4 840 рублёў
Мука (Віцебск, вышэйшы гатунак, 1 кг) – 3 830 рублёў (3 630 рублёў)
Гарэлка “За удачу”(0,5 л) – 23 200 рублёў (20 500 рублёў – у студзені і снежні; 17 020 рублёў – у лістападзе; 15 990 рублёў – у кастрычніку; 11 340 рублёў – у верасні)

І нарэшце, спіс садавіны і гародніны, які быў у Весце №128 ранкам 10 лютага:

Яблыкі (Польшча) – 10 930 рублёў (14 490 рублёў)
Яблыкі (Беларусь) – 10 030 рублёў
Груша (Бельгія) – 14 540 рублёў
Груша (Нідэрланды) – 15 100 рублёў
Бананы – 12 950 рублёў (9 200 рублёў)
Апельсіны – 11 100 рублёў (15 550 рублёў)
Лімон – 13 240 рублёў (12 500 рублёў)
Грэйпфрут – 13 480 рублёў
Мандарыны – 15 000 рублёў
Ківі – 11 480 рублёў (14 490 рублёў)
Памідоры – 23 630 (25 060 рублёў)
Агуркі – не было (у студзені рудакоўскія агуркі каштавалі 26 250 рублёў)
Капуста белакачанная – 1 430 рублёў (1 370 рублёў)
Капуста пекінская – 8 890 рублёў
Перац салодкі чырвоны – 34 190 рублёў
Перац салодкі жоўты – 43 400 рублёў
Цыбуля – 4 130 рублёў (столькі ў студзені)
Цыбуля чырвоная “Кармэн” – 5 900 рублёў
Морква – 3 030 рублёў (2 810 рублёў)
Бульба – 2 020 рублёў (1 830 рублёў)
Буракі – 2 420 рублёў (2 310 рублёў)
Рэдзька чорная зімняя – 3 430 рублёў
Часнок – 18 800 рублёў (21 200 рублёў)
Цыбуля зялёная, пер’е (1кг) – 43 960 рублёў
Пятрушка “кучаравая” (1 кг, Італія) – 44 300 рублёў

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

37 каментарыяў

  1. rezoner  
    10/люты/2012 у 20:14

    Вы Яна прямо как Миклухо-Маклай. Совершили смелую экспедицию на одну трамвайную остановку от пл. Победы.
    Рассказали о нравах аборигенов - посетителей "Березки".

  2. Сергей Сесицкий  
    10/люты/2012 у 20:23 1

    rezoner пісаў:

    Рассказали о нравах аборигенов - посетителей “Березки”.

    ))) Радует, что как Миклухо-Маклай, а не как Кук.

  3. Лана  
    10/люты/2012 у 21:34 2

    Дааа, сильно кучаравая пятрушка: аж в мозгах от таких цен может закучерявится! Яночка, спасибо за видео, фото и репортаж. Как будто дома побывала! Это же мой родной район, начиная с 5 -ого Коммунального. На первой фотке - мой знакомый. На видео, в отдалении, - женщина в светлой шапочке и светлой курточке - моя добрая знакомая. Яна, в следующий раз, посетите новый вестовский магаз, который на 5-ом Коммунальном. Я была в нем в сентябре: красивый, просторный, с большим ассортиментом товаров, но тогда и цены были не такие "просторные", как сейчас. Спасибо, Яна! От души спасибо!

  4. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 21:41 3

    Предлагаю для Ланы ввести на форуме функцию, как в Однокласснинак: "Отметить друзей на фото"!!!

  5. Лана  
    10/люты/2012 у 21:43 4

    Ой, Яна, хочу добавить: читая статью, смеялась до слез! Приятно, что у Вас есть такое прекрасное чувство юмора. Молодчинка! Честное слово, без юмора не прожить в этой жизни.

  6. BMW  
    10/люты/2012 у 21:49 5

    Лана - блондинка похоже.

  7. Лана  
    10/люты/2012 у 21:50 6

    @ Иванна Иванова:
    А можно мне кота своего прикошачить вместо своего фото? Ён у мяне симпатычны хлопец. Я, честно, не знаю только, как это делать.

  8. Лана  
    10/люты/2012 у 21:51 7

    @ BMW:
    А Вы, похоже, джентельмен.

  9. BMW  
    10/люты/2012 у 21:53 8

    Лана писал:
    <b>@ BMW</b>:
    А Вы, похоже, джентельмен.

    Так заметно?

  10. Вшывы Блох  
    10/люты/2012 у 21:53 9

    Ааааааааааааааа! Иванна Иванова!!!!!!!!!! Убилллаааааа!!!
    😀
    😀
    😀

  11. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 21:54 10

    BMW писал:
    Лана - блондинка похоже.

    М-да... После кота - даже не знаю, что и думать... Тем более, что с некоторых пор лично я совершенно убеждена, что "блондинка" - это ни цвет волос, это состояние души... Или диагнох - как кому нравится.

  12. Лана  
    10/люты/2012 у 21:56 11

    @ BMW:
    Как блондинка говорю.

  13. BMW  
    10/люты/2012 у 21:59 12

    Лана писал:
    <b>@ BMW</b>:
    Как блондинка говорю.

    Это заметно.

  14. Вшывы Блох  
    10/люты/2012 у 21:59 13

    Пятница, вечер, други отдыхают. 😀

  15. BMW  
    10/люты/2012 у 22:01 14

    Лана писал:
    <b>@ Иванна Иванова</b>:
    А можно мне кота своего прикошачить вместо своего фото? Ён у мяне симпатычны хлопец. Я, честно, не знаю только, как это делать.

    Это наверное и хорошо, что не знаете. Не надо котика прикошачивать - ему не понравится...

  16. BMW  
    10/люты/2012 у 22:02 15

    Лана писал:
    <b>@ Иванна Иванова</b>:
    А можно мне кота своего прикошачить вместо своего фото?

    Так это ваше фото на аватарке?

  17. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 22:04 16

    Лана - специально для тебя! Тока на этом форуме ты в ентой партии, кажись - первая и пока единственная...

  18. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 22:06 17

    Не, ну а чё?.. По колеру и политре - само тое...

  19. Лана  
    10/люты/2012 у 22:09 18

    @ Иванна Иванова:
    Знаете, я не знаю всех этих форумских тонкостей, т.к. пишу комментарии только в ННВ. Считайте, что у меня диагноз -"блондинка".

  20. BMW  
    10/люты/2012 у 22:10 19

    Лана писал:
    <b>@ Иванна Иванова</b>:
    Знаете, я не знаю всех этих форумских тонкостей, т.к. пишу комментарии только в ННВ. Считайте, что у меня диагноз -”блондинка”.

    А вы зайдите на форум, там в свой профиль, там в аватар, а потом прикошачивайте своего кота вместо своего же фото.

  21. Сергей Сесицкий  
    10/люты/2012 у 22:11 20

    Иванна Иванова пісаў:

    что "блондинка" - это ни цвет волос, это состояние души…

    очень даже может быть...то же и к "колхозу" относится...один "ненаклоняемый" деятель уж лет двадцать как из колхоза уехал, а из него колхоз никак ни выедет...

  22. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 22:19 21

    Лана писал:
    Знаете, я не знаю всех этих форумских тонкостей, т.к. пишу комментарии только в ННВ. Считайте, что у меня диагноз -”блондинка”.

    Лана - надеюсь, с чувством доброго дружеского юмора у тебя проблем нету-ти?..

  23. BMW  
    10/люты/2012 у 22:20 22

    Каментатар писал:
    <b>Иванна Иванова</b> пісаў:

    очень даже может быть…то же и к “колхозу” относится…один “ненаклоняемый” деятель уж лет двадцать как из колхоза уехал, а из него колхоз никак ни выедет…

    Человека из колхоза забрать можно, а колхоз из человека - никогда.

  24. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 22:22 23

    Дружа - эти справедливые слОвы гАвАрыла ни я!..

  25. BMW  
    10/люты/2012 у 22:23 24

    Иванна Иванова писал:
    Дружа - эти справедливые слОвы гАвАрыла ни я!..

    Это Сергей Сесицкий писал, а тут на форуме отображается как "Каментатар писал:"

  26. Иванна Иванова  
    10/люты/2012 у 22:24 25

    Но я с ними совершенно согласная!

  27. Лана  
    10/люты/2012 у 22:32 26

    @ Иванна Иванова:
    Нет, с чувством доброго дружеского юмора у меня проблем нет. Не нравится, когда откровенно издеваются над человеком.

  28. BMW  
    10/люты/2012 у 22:34 27

    Лана писал:
    Не нравится, когда откровенно издеваются над человеком.

    Так вы же откровенно провоцируете.

  29. Volc  
    11/люты/2012 у 1:25 28

    Лана пісаў:

    Не нравится, когда откровенно издеваются над человеком.

    И ихде чылавек? :mrgreen:

  30. Яна Ільіна  
    11/люты/2012 у 8:32 29

    rezoner пісаў:

    Вы Яна прямо как Миклухо-Маклай. Совершили смелую экспедицию на одну трамвайную остановку от пл. Победы.

    Ну трэба ж з чагосьці пачынаць вывучаць Віцебск пралетарскіх ускраін. Пачаткам стала былая "Бярозка". Крама каларытная. І людзі, і норавы там надзвычай яркія. Зошчанка з такіх пісаў характары.
    А наконт аднаго трамвайнага прыпынку... Такія кароткія адлегласці я не езджу. Ад 1 да 7 прыпынкаў заўсёды хаджу: для здароўя і фігуры - карысна, дый тэмы новыя, калі ходзіш па горадзе пешшу, пастаянна знаходзяцца. Бывае, літаральна пад нагамі ляжаць. А там, дзе пачынаецца любоў да раскошы, камфорту, паездак на трамваі ў адзін прыпынак, грошы і славы, там канчаецца журналіст. Але гэта ўжо іншая тэма.

  31. Яна Ільіна  
    11/люты/2012 у 8:36 30

    @ Лана:
    Лана, у гэтым матэрыяле мой - толькі тэкст. Фота - пачытайце, там ёсць подпіс да яго, чый здымак. А відэа гэта шырока гуляе па інтэрнэце.
    А што гэта за крама на 5-ым Камунальным? Калі можна, адрас больш дакладны дайце.

  32. acrid71  
    11/люты/2012 у 9:32 31

    @ Яна Ільіна:
    Этот магазин находится в 50 шагах от вашей редакции,через дорогу перейти.

  33. Яна Ільіна  
    11/люты/2012 у 10:53 32

    @ acrid71:
    О, дык "ННВ" крутыя! У нас, аказваецца, ёсць рэдакцыя! Засталося толькі завесці шафёра, сакратарку і прыбіральшчыцу. Кухарку, так ужо і быць, не трэба. 😉

  34. Olgа  
    11/люты/2012 у 13:26 33

    Ну на 250 процен. Уверенна что это веста 133 на 39армии. Девочки продавцы говорили,что у них снимали недели 2 назад,и один дед опрокинул банки,что видно на фото.

  35. acrid71  
    11/люты/2012 у 14:00 34

    Яна Ільіна пісаў:

    О, дык “ННВ” крутыя! У нас, аказваецца, ёсць рэдакцыя!

    Так эта фикция? https://vitebsk.cc/about/profile/

  36. BMW  
    11/люты/2012 у 14:14 35

    Каментатар писал:
    <b>Яна Ільіна</b> пісаў:

    Так эта фикция? https://vitebsk.cc/about/profile/

    Похоже Яна не в курсе была...
    Спалил Сяржука... 🙂 :))))

  37. rezoner  
    11/люты/2012 у 15:14 36

    BMW пісаў:

    Спалил Сяржука

    На повестке дня внутреннее расследование.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: