Віцебскія аўтамабілісты працягваюць лічыць пешаходныя вуліцы дадатковымі паркоўкамі

Пешаходныя вуліцы Крылова і Талстога ў Віцебску некаторыя недобрасумленныя аўтамабілісты выкарыстоўваюць для паркоўкі асабістых аўтамабіляў.
Віцебскія аўтамабілісты працягваюць лічыць пешаходныя вуліцы дадатковымі паркоўкамі. Фота Сержука Серабро

Народныя навіны Віцебска” некалі ўжо пісалі пра праблему стыхійнай паркоўкі на вуліцы Крылова. Тады аўтамабілі адтуль зніклі, а ўезд з боку Політэхнічнай быў нават заблакаваны бетоннымі кветнікамі.

Віцебскія аўтамабілісты працягваюць лічыць пешаходныя вуліцы дадатковымі паркоўкамі. Фота Сержука Серабро

Прайшоў час, кветнікі некуды зніклі, а машыны на пешаходнай вуліцы з’явіліся зноў. Адметна, што многія з іх належаць супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія, па ідэі, павінны ахоўваць правапарадак, а не парушаць яго.

Віцебскія аўтамабілісты працягваюць лічыць пешаходныя вуліцы дадатковымі паркоўкамі. Фота Сержука Серабро

Яшчэ адна незаконная паркоўка з’явілася на вуліцы Талстога. Хто там паркуецца — супрацоўнікі мясцовых офісаў ці іх кліенты — цяжка сказаць, але бачна, што людзі дужа занятыя і важныя: пакінуць машыну на плошчы Свабоды яны не могуць.

Калі на Крылова машыны могуць трапіць з Політэхнічнай вуліцы, то на Талстога яны едуць па пешаходнай жа вуліцы Суворава, ствараючы небяспеку для шпацыруючых па старым горадзе віцяблян і гасцей абласнога цэнтра.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ