Як Цярэшку ў Віцебску жанілі

Напярэдадні карэспандэнтаў “ННВ” запрасілі на цудоўнае відовішча – калядную абрадавую гульню “Жаніцьба Цярэшкі”. Гэта прыгожае народнае ігрышча, занесенае ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў Беларусі, зладзілі ў “Залатым коле Віцебска” “Дзвіна” хлопцы і дзяўчаты з мясцовага студэнцка-этнаграфічнага таварыства “Поўнач”.
Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Так што Цярэшку зараз жэняць ужо не только на Лепельшчыне, дзе гэты абрад найбольш захаваўся, але і ў Віцебску. Невядома, ці пабярэцца шлюбам у рэальнасці хоць адна пара з тых, каго ўчора “ажанілі”, але ж смешна і цікава было ўсім, хто ўдзельнічаў у жартоўнай гульні. А нам было вельмі шчасна назіраць за гэтай цудоўнай моладдзю ў прыгожых нацыянальных строях, якая ўмее так добра адпачываць і аддае столькі свайго часу і душы адраджэнню беларушчыны. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты падарылі ўпэўненасць: калі маладая Беларусь гэтак танчыць і кахае, то, безумоўна, яна жыве і будзе жыць!

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Аднак нават на такім яркім відовішчы, як “Жаніцьба Цярэшкі”, было б сумна, калі б не музыкі. А яны падабраліся проста на замілаванне! Выдатнае трыё складалі: бубнач “з-пад Віцебска”, як ён сябе сам адрэкамендаваў, – Міхал Дук, а таксама дудар Васіль Шкіндзер і скрыпачка Вольга Зарэцкая. Апошнія двое адмыслова прыехалі ў Віцебск з Лепеля – “малой радзімы” Цярэшкі.

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Персанажа з такім слаўным імем нашы продкі звалі ў памагатыя для вяселляў толькі зімою – звычайна на Каляды і Загавіны перад Вялікім постам. Месцам жа гульні звычайна была сялянская хата ці карчма. (Але сучаснай моладзі было някепска і ў музейнай зале). Ігрышча збірала шмат маладых пар ( у нашым выпадку больш за 10). Кожны хлопец у гэты вечар становіцца Цярэшкам і выбірае сабе “жонку”. Сэнс забавы – згуляць “вяселле” з вялікай колькасцю народных песень, танцаў і жартаў.

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Спачатку выбіраюцца “маці” і “бацька”. (З гэтай роляй учора цудоўна справіліся Андрэй Качанаў і Дар’я Зуева). Яны падбіраць жаніхам нявест і спяваюць, кожны раз называючы імёны новых пар, накшталт:

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Ай, будзем мы піва варыць,
Будзем мы сыноў жаніць,
Будзем мы гарэлачку гнаць,
Будзем мы дачок аддаваць.
Міхалка – сынулечка,
Крысціначка – дачушачка,
Ай, роўная парачка,
Нам гарэлкі чарачка!

Пасля “бацькі” выводзяць у круг выбраную пару і пачынаюць “скручваць” іх “Лявоніхай”: “маці” ідзе ў скокі з хлопцам, “бацька” – з дзяўчынай. Затым, наадварот, – асобна танчаць “маладыя” і “маці” з “бацькам”. Хлопец і дзяўчына з гэта моманту становяцца

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

“дзедам” і “бабай”.“Пажэненыя” маладыя не проста танчаць, а як бы “звіваюцца” пад музыку “Лявоніхі” – так скручваецца, звіваецца з дзвюх столак нітка ці вяроўка, каб быць трывалай, моцнай. Гэтак і Цярэшка “скручвае” маладых людзей у адну, трывалую і моцную сям’ю.

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

У наступных этапах гульні таксама безліч танцаў, спеваў, вясёлай мітусні, жартаў, гульняў… Часта пытаюцца: дык хто ж такі гэты самы загадкавы Цярэшка? Яго вобраз продкі разглядалі як драўляную фігурку, якая нават магла “ажыць”. Цярэшка ў паганскія часы быў альбо ахоўнікам маладой сям’і, альбо памагатым маладым людзям у каханні. Таму ў песнях-“цярэшках” часта сустракаецца зварот да яго: “Цярэшка, Цярэшухна, мой мілы пацешухна” або “Цярэшка, бяда, бяда, далі мне старога дзяда”…

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На Беларусі ёсць шмат вёсак з назвай Цярэшкі. Адна з іх – на Лепельшчыне. І, можа, менавіта туды дасылала свой ліст Джулія, галоўная гераіня аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”, якая віталася з землякамі свайго каханага беларуса Івана “…здравствуй, деревня Терешки возле Двух Голубых Озер в Белоруссии...”

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Да слова, маці дзевяці дзяцей і кіраўніца фальклёрнага ансамбля Валянціна Крыцкая з вёскі Аношкі Лепельскага раёна, якая зберагла старажытны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”, у 2010 годзе была абраная жанчынай года і перамагла ў намінацыі “За ўнёсак у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства”.

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

А зараз во гэтай гульнёй захапілася і гарадская моладзь. Замест дыскатэк і начных клубаў…

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Абрадавуя гульня “Жаніцьба  Цярэшкі” ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ