“ВітЭн” не прабіўся ў паўфінал Кубка Беларусі

У выяздной сустрэчы ? фінала Кубка Беларусі па міні-футболе віцебская каманда саступіла “Лідсельмашу” (2:1). Каб прабіцца ў паўфінал, віцяблянам у сябе дома неабходна было перамагаць 1:0 ці абыграць суперніка з розніцай у некалькі мячоў.
Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

Па ходу сустрэчы для “ВітЭна” ўсё складалася цудоўна. Вытрымаўшы стартавы націск гасцей, віцябляне распячаталі вароты “Лідсельмаша”. Дакладным ударам на пачатку другога тайма Сяргей Бычынскі афармляе дубль і замацоўвае лідарства сваёй каманды (2:0).

Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

Пры ўсёй бліскучай гульні варатара гаспадароў лідчанам усё-ткі ўдалося яго прабіць. Злавіўшы Вячаслава Шчарбачэню на выхадзе з варот, Алег Гарбенка перакідвае праз яго мяч ў браму (2:1). Такі вынік не дазваляе ні адной з каманд прабіцца ў наступны этап розыгрышу. Камусьці з супернікаў, як мінімум, трэба яшчэ раз дабіцца поспеху.

Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

У астатні час гульні мяч пабываў у сетцы варот яшчэ двойчы. Спачатку сваім дакладным ударам віцебскіх заўзятараў абнадзеіў Павел Ліхач. А за некалькі хвілін да завяршэння матча лідскі клуб змяніў лік на табло, і гэта дазваліла яму ісці далей за трафеем (3:2). У апошнія імгненні гульні вельмі небяспечна было каля варот гасцей, але мяч, які б даваў пуцёўку віцяблянам ў паўфінал, так і не заляцеў у рамку суперніка.

Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

Матч “ВітЭн” - “Лідсельмаш” у Віцебску. Фота Ігара Мацвеева

Меткі:

Чытайце яшчэ