Дзейнасцю расонскага ксяндза зацікавіўся Дзяржкантроль

Дэпартамент фінансавых расследванняў пачаў праверку дзенайсці каталіцкага святара Вячаслава Барка з парафіі св. Язафата Кунцэвіча у Расонах. Падставай паслужыў ананімны данос.
Дзейнасцю расонскага ксяндза зацікавіўся Дзяржкантроль. Фота са старонкі Вячасла Барка ў Facebook

“Павіншуйце мяне! Маёй святарскай дзейнасцю ў Расонах зацікавіліся. Ананім напісаў скаргу (у фінасавую міліцыю, пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта), абвінавачваючы мяне ў тым, што я езджу па касцёлах і ва ўсіх (католікаў і праваслаўных) збіраю грошы, і няма каму абараніць ад мяне грамадзян Беларусі; а ад пілігрымак, падлічыў той самы ананім, я паклаў сабе ў кішэнь ад 350 тысяч еўра, бадай, аж да мільёна. Фінансавая міліцыя вядзе разбірацельства!” — піша на свай старонцы ў Facebook Вячаслаў Барок.

Там жа святар адзначае, што дзейнасць па арганізацыіі пілігрымак была адобраная кіраўніцтвам беларускага Касцёла і мае адпаведныя дэкрэты. Са слоў спадара Барка, праваахоўныя органы не цікавіць аўтар ананімкі, і яны не спрабуюць высветліць яго асобу.

Падрабязна пазнаёміцца з пілігрымкамі, якія арганізуе ксёндз Вячаслаў Барок, можна на адмысловым сайце www.piligrymka.by.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ