Сусвет упрыгожыў астэроід «Vitebsk»
Міжнародны астранамічны саюз зарэгістраваў новы астэроід, які атрымаў назву «Vitebsk». Гэта нябеснае цела пад нумарам 264061 адкрыў яшчэ два з апловай гады таму ў сваёй аматарскай прыватнай абсерваторыі віцебскі астраном-аматар Віталь Неўскі. Такі вось цудоўны касмічны падарунак зрабіў навуковец свайму роднаму гораду на Новы год
Астэроід «Vitebsk» мае дыяметр каля 5 км. У момант адкрыцця ён знаходзіўся ў 354 млн. км ад Зямлі. Рухаецца па кругавой арбіце, адзін абарот вакол Сонца здзяйсняе за шэсць з невялікім гадоў.
Зараз у Сусвеце ёсць тры астэроіды з назвамі беларускіх гарадоў. Гэта “Minsk” і “Brest”, якія былі зарэгістраваны яшчэ за савецкім часам.
Нагадаем, што яшчэ раней Віталь Неўскі адкрыў малую планету, якую назваў у гонар свайго настаўніка, дацэнта кафедры агульнай фізікі і астраноміі ВДУ імя П.М. Машэрава Уладзіміра Голубева.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
2/студзень/2012 у 22:36
Еще раз убеждаюсь, Витебск - город контрастов. Сколько талантов у нас родилось, а сколько еще родится. Предлагаю весь город взять под защиту ЮНЕСКО.
3/студзень/2012 у 0:28 1
Dev пісаў:
--------- Лучше объявить войну Швеции и быстренько сдаться в плен.
7/студзень/2012 у 14:29 2
Умные люди в этом МАСе. Им по барабану эта медиашумиха вокруг "тоталитарной" Белки. Понимаю кто и зачем, ху из ху