У Мёрах пасвяцілі новага дыякана
Свята Божага Нараджэння заўсёды прыносіць радасць людзям. У Мёрах 25 снежня вернікі сабраліся ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, каб падзякаваць Езусу не толькі за збаўленне, але і за новага дыякана Каталіцкага Касцёла і за сакрамэнт бежмавання.
У гэты дзень у мёрскай парафіі студэнт Пінскай духоўнай семінарыі Антон Лагунёнак прыняў пасвячэнні дыяканату. Біскуп Уладзіслаў Блін, прамаўляючы да маладога чалавека і да ўсіх прысутных, сказаў: “Касцёлу вельмі не хапае добрых святароў! Маліцеся аб пакліканні! І дзякуйце Богу за тых, каго Ён абраў сабе на службу!”
Св. Імшу з біскупам канцэлебравалі святары Віцебскай дыяцэзіі, а таксама духоўны айцец Пінскай семінарыі а. Аркадзь Куляха OCD. Рэктар клерыкаў Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Бульчак прадставіў кандыдата да дыяканату і папрасіў біскупа здзейсніць абрад пасвячэнняў.
Нязменным момантам у пасвячэннях ёсць Літанія да ўсіх святых. Падчас гэтай малітвы Антон Лагунёнак ляжаў крыжам, просячы Бога прыняць яго ахвяру і спаслаць Духа Святога. Адной з асноўных задач дыякана ў Каталіцкім Касцёле ёсць абвяшчэнне Божага слова. Менавіта таму біскуп Уладзіслаў сімвалічным жэстам перадаў юнаку Евангелле, перад гэтым прамовіўшы малітву пасвячэння і ўсклаўшы на галаву кандыдата рукі.
Літургічнае адзенне дыякана – гэта стула, перавязаная праз левае плячо, і дальматыка. Таму астатнюю частку літургіі Антон Лагунёнак маліўся ў гэтых шатах.
Сакрамэнт канфірмацыі прынялі вернікі з Мёраў і іншых мясцовасцяў дыяцэзіі. Пераважна гэта была моладзь. Хлопцы і дзяўчаты вызналі сваю веру перад біскупам і абяцалі яму моцна трымацца запаведзяў і Хрыстовай навукі. Праз словы і рукі іерарха яны атрымалі Духа Святога, які неабходны, каб мужна вызнаваць каталіцкую веру.
Мёрская парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны часта з’яўляецца своеасаблівым духоўным цэнтрам дыяцэзіі. Гэта адбываецца тады, калі супольнасць вернікаў адведвае біскуп Уладзіслаў, ці калі адбываецца мерапрыемства рэгіянальнага масштабу.
Ужо ў новым 2012 годзе парафія будзе вітаць удзельнікаў ХІ Фестывалю “Зорка Бэтлеема”. Адбудзецца гэта 4 студзеня. Пробашч парафіі ксёндз пралат канонік Катэдральнай Капітулы Кшыштаф Мянкіна шчыра запрасіў на фестываль вернікаў любога ўзросту. Дзеці і моладзь як штогод паспаборнічаюць на сцэне, спяваючы калядкі, а старэйшыя атрымаюць асалоду ад фестывалю, слухаючы маладыя таленты.
Чытайце яшчэ
10 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
27/снежань/2011 у 19:16
Обьясните мне, пожалуста, что есть Св. Імша.Есть ли дословный перевод.
Сколько не искал, не нашел.
27/снежань/2011 у 19:51 1
@ Алексей:
Імша (ад лац. Missa) — цэлебрацыя сакрамэнту Эўхарыстыі, які здзяйсняецца згодна з наказам Езуса Хрыста і з’яўляецца падзякай, а таксама ўрачыстым успамінам Яго мукі, смерці і ўваскрасення (Лк 22, 19). Эўхарыстыя была ўстаноўлена самім Хрыстом падчас Апошняй Вячэры. У І. Касцёл здзяйсняе тое, што ўчыніў Езус, аддаўшы сябе ў ахвяру за збаўленне свету. Абрады св. Імшы пачалі складацца ў апостальскія часы (І ст. н. э.). Агульны парадак І., які на працягу стагоддзяў застаецца нязменным, складаецца з наступных частак: уступныя абрады, літургія слова, эўхарыстычная літургія, абрад заканчэння. Калісьці св. Імша цэлебравалася выключна на лаціне, але Другі Ватыканскі Сабор дазволіў цэлебраваць яе на нацыянальных мовах.
Больш даведацца пра каталіцкую тэрміналогію можна на каталіцкім партале catholic.by
27/снежань/2011 у 19:54 2
Алексей пісаў:
===============================
И все? Других вопросов нет? Что значит "сакрамэнт бежмавання", "з біскупам канцэлебравалі святары Віцебскай дыяцэзіі", "Літанія да ўсіх святых", "Сакрамэнт канфірмацыі" нашли и поняли ,а "Св.Імша" - нет ?
27/снежань/2011 у 20:01 3
Кс. Віктар Місевіч пісаў:
=======================================
Ойча. Аляксей запытвау пераклад,а вы...гэта было жорстка...
27/снежань/2011 у 20:14 4
@ Алексей:
Імша - месса. Супольная малітва прыхаджан-вернікаў пад "кіраўніцтвам" ксяндза. Працяг імшы - прыкладна адна гадзіна.
27/снежань/2011 у 21:10 5
@ Сергей Сесицкий:
)) Хацелася, як мага больш дакладна.)) А так у прынцыпе Лесавік добра напісаў. Думаю, Алексей зразумее, што Імша - гэта служба. Ну, а каб адрозніць Імшу ад іншых набажэнстваў, трэба разумець і іншыя паняцці ў літургіі і тэалогіі.
27/снежань/2011 у 21:24 6
Про имшу я давно искал, так пришлось к месту.
27/снежань/2011 у 21:27 7
Спасибо за пояснения.
28/снежань/2011 у 2:22 8
Кс. Віктар Місевіч пісаў:
Вам это удалось. 😳
28/снежань/2011 у 6:20 9
torpedonosec пісаў:
---------- Для дрэуних тарпиданосцаф с падводнай лодки сущыствуит любимая педыя.