Дзяды Марозы на некаторы час “замарозяць” рух транспарту ў цэнтры Віцебска

Нагадваем, што назаўтра ў Віцебску запланаваны парад Дзядоў Марозаў, Снягурак, драконаў і іншых герояў навагодняга свята. У суправаджэнні духавога аркестра яны распачнуць сваё шэсце ў 17.00 ад плошчы Свабоды.
Накануне католического Рождества в Витебске загорелись городские елки и прошел парад Дедов Морозов. Фото Сергея Серебро

Тэатралізаваная калона, у якой толькі адных снежных дзядоў з унучкамі будзе каля 650, дойдзе да плошчы Перамогі, дзе знаходзіцца галоўная гарадская ёлка. Як паведамляюць арганізатары свята, да парада можа далучыцца любы жадаючы. Трэба толькі мець навагодні ці маскарадны касцюм.

На плошчы Перамогі пройдзе акцыя “Запалім ёлку разам!”. Затым будзе феерверк, канцэрт з удзелам Якава Навуменкі, Аляксея Хлястова, групы "Дразды". Скончыцца ўсё дыскатэкай.

Арганізатары звяртаюць увагу, што з 16.45 і на час правядзення шэсця будзе абмежаваны рух асабістага і грамадскага транспарту па маршруце святочнага парада. Не будуць працаваць прыпынкі трамваяў на плошчы Перамогі. У месцах правядзення мерапрыемства будзе працаваць эвакуатар.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ