МГА “Гісторыка” зладзіла вандроўку на Чашніччыну і Бешанковіччыну
Чарговую вандроўку 18 снежня зладзілі ўдзельнікі МГА “Гісторыка”. У гэты раз краязнаўца Мікола Півавар распавядаў пра гістарычныя і архітэктурныя скарбы Чашніцкага і Бешанковіцкага раёнаў.
Удзельнікі падарожжа пабачылі радзіму Льва Сапегі, палацы Храбтовічаў, Валадковічай, у прамым сэнсе мелі магчымасць дакрануцца да гісторыі ў краязнаўчым музеі, што створаны пры школе ў Іванску беларускім краязнаўцам Віктарам Вільгельмавічам Грыбко.
Яшчэ пабачылі былы “дуб Напалеона” у Бешанковічах, ад якога цяпер застаўся толькі пень… Дрэва нібыта прыйшло ў нягоднасць, захварэла, і мясцовыя ўлады вырашылі яго спілаваць. Хаця насамрэч на ім паявілася толькі маленькая падсохласць, якая лечыцца. Дубу было каля двухсот гадоў. Дарэчы, у Еўропе падобныя дрэвы ахоўваюць, ратуюць спецыяльнымі метадамі.
Таксама група наведала рэшткі сядзібы ў Нізгалаве, парк “Саломінка”, які быў заснаваны Уладзімірам Красавіцкім у вёсцы Дабрыгоры.
- Буслянка на рэштках палаца Валадковічаў у Іванску. Фота Крысціны Партолінай
- Чашніцкі канал. Фота Крысціны Партолінай
- Святатроіцкая царква ў вёсцы Чарэя. Фота Крысціны Партолінай
- Святатроіцкая царква ў вёсцы Чарэя. Фота Крысціны Партолінай
- Міхайлаўская царква. Фота Крысціны Партолінай
- Самаробныя званы ля Міхайлаўскай царквы. Фота Крысціны Партолінай
- Гаспадарчыя пабудовы ў Бачэйкава. Фота Крысціны Партолінай
- Каменная сякера (краязнаўчы музей пры школе ў Іванску). Фота Крысціны Партолінай
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
21/снежань/2011 у 8:01
Фотографии: вторая, третья и с "колоколами"
очень хорошие.
Жалко не показали, что осталось от бешенковического дуба.