Фотафакт: Дзірку на помніку Караткевічу залапілі

Учора карэспандэнт “ННВ” быў прыемна здзіўлены, калі не ўбачыў на помніку Уладзіміру Караткевічу дзірку, якая некалькі гадоў псавала гэту скульптуру.
Дзірку на помніку Караткевічу залапілі. Фота Яны Ільіной

Чыесьці рукі нарэшце дайшлі да таго, каб з дапамогай дзвюх металічных штуковін залапіць адтуліну з левага боку помніка. Ну хоць так…

Нагадаем, што 26 лістапада, у дзень нараджэння славутага беларускага пісьменніка, “Народныя навіны Віцебскапісалі аб гэтай “дзірцы на памяці” нашага земляка.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ