Коласаўцы паставілі спектакль, які можна вазіць па дзіцячых садках

У драмтэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера спектакля для маленькіх гледачоў “Як воўк мамай быў”. Заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў паставіў яго па матывах папулярнага савецкага “мульціка” “Воўк і цяля”.

Мультфільм жа ў сваю чаргу быў зняты па матывах казкі Міхала Ліпскерава “Як воўк цяляці мамай быў”. Гэта жартаўлівая гісторыя пра ваўка, які цяля не з’еў, а ўсынавіў. Адкормліваў-адкормліваў яго, а потым прывязаўся, як да роднага. Ліса і кабан хацелі з’есці цяля, але воўк прасіў іх пачакаць. Дачакаліся. Цялятка вымахала ў здаровага быка, і тады ўжо крыўдзіцелям мала не паказалася. А ваўка ён ласкава зваў “папаней”…

Спектакль атрымаўся вельмі відовішчным і вясёлым – тут ёсць не толькі песні і танцы, але і гульні з гледачамі. І нават “фізкультхвілінкі” – рэжысёр улічыў тое, што дзятва доўга ўседзіць на месцы не можа.

А дэкарацыі да спектакля зрабілі такімі, каб, пры патрэбе, іх можна было б лёгка перасоўваць. Таму гэта праца коласаўцаў стане іхнім першым мабільным спектаклем – яго можна будзе ставіць не толькі на вялікай або камернай сцэне тэатра, але і выязджаць з ім у дзіцячыя садкі.

У рэпертуары віцебскага драматычнага тэатра таксама ёсць яшчэ некалькі пастановак для дзяцей – казка “Шышок” і музычная казка “Вядзьмарка і Дыназаўрык”.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

10 каментарыяў

  1. rezoner  
    10/снежань/2011 у 12:40

    К сожалению, это типичный путь провинциального театра.

    Сто-двести лет назад театр заменял собой телевизор и кино,
    а 90% картин выполняли фунцию сегодняшней фотографии.
    Сцена, автоматически, сама по себе, не создаёт высокую духовность. Поэтому витебский театр не нужен и не востребован,
    в отличии от чудесной "Ляльки".

  2. Яна Ільіна  
    10/снежань/2011 у 16:37 1

    rezoner пісаў:

    витебский театр не нужен и не востребован,

    Аргументуйце, калі ласка.

  3. Макар  
    10/снежань/2011 у 17:16 2

    Яна Ільіна пісаў:

    Аргументуйце, калі ласка.

    Как может театр быть нужным зрителям, если тамошние актеры сами себе уже не очень нужны )
    Большинство из них, как это не прискорбно, алкоголики уже.

    Но театр, как культурная единица, безусловно нужен.

  4. goga  
    10/снежань/2011 у 17:56 3

    Малайцы коласауцы !!!! Тэатр жые . Каб туды яшчэ кавалачак пенёндзау ад "какею"....

  5. D_Anry  
    10/снежань/2011 у 22:07 4

    ...что за новости культуры такие....
    Где вы их раскапываете?
    А где.......
    ...фестиваль им.Солертинского, выставка Якерсона, Выставка Медведского и Бузикова, выставка Олега Захаревича.... выставка Слепова.....?
    ...при всем моем к Вам уважении.... 🙁

  6. Яна Ільіна  
    11/снежань/2011 у 11:19 5

    @ D_Anry:
    О фестивале имени И.И.Соллертинского мы писали, каждый год делаем анонсы. И еще будет материал на эту тему. По выставкам тоже стараемся ходить (вы можете посмотреть наши материалы в рубрике "Культура"). По крайней мере, стараемся отслеживать самые значимые выставочные проекты в городе. Но все же выставки - это не приоритет для новостного сайта.

  7. D_Anry  
    11/снежань/2011 у 11:30 6

    @ Яна Ільіна:
    Уважаемая Яна, для новостного сайта приоритет-новости. Если чернушные новости "аля НТВ" - вам ближе, то культура не для вашего сайта. Приношу свои извинения и ухожу навсегда! Удачи!

  8. Яна Ільіна  
    11/снежань/2011 у 11:54 7

    @ D_Anry:
    Если вы с нами еще не до конца распрощались, то, пожалуйста, примеры "чернушных новостей".

  9. rezoner  
    11/снежань/2011 у 12:00 8

    D_Anry пісаў:

    Если чернушные новости “аля НТВ” - вам ближе, то культура не для вашего сайта. Приношу свои извинения и ухожу навсегда!

    Очень жаль.
    Если для вас заметка о новом спектакле - чернушная новость,
    то можно представить, сколько интересного вы могли бы нам рассказать.

  10. Ricochet  
    11/снежань/2011 у 18:39 9

    D_Anry сделал резонное замечание. И выставки, о которых он спросил как раз-таки из "значимых выставочных проектов в городе", но анонсируются у вас только в "Афише". А вот выставка вазочек, на мой взгляд, не заслуживает такого персонального внимания.
    Поэтому, пусть D_Anry навсегда не уходит, а имеет в виду, что сайт в чёт-то субъективен и не может отражать всей культурной жизни города.

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: