Новы аўтобусны маршрут №43 звяжа Віцебск з пасёлкам Кіраўскі

У суботу, 10 снежня, у Віцебску з’явіцца яшчэ адзін аўтобусны маршрут – №43. Ён звяжа абласны цэнтр з з пасёлкам Кіраўскі. На “сорак трэцім” жыхары гэтага населенага пункта змогуць дабрацца да чыгуначнага вакзала. Ездзіць аўтобус будзе праз вуліцу Цітова і Полацкі рынак.

Нагадаем, што ў сярэдзіне кастрычніка пачаў працаваць маршрут №42. Гэты аўтобус ходзіць ад Смаленскага рынку па вуліцы Леніна, Маскоўскім праспекце, вуліцы Петруся Броўкі да Арлова-1. Яшчэ раней, у пачатку верасня, філіял «Аўтобусны парк № 1 г.Віцебска» адкрыў у абласным цэнтры маршрут № 41. “Сорак першы” ходзіць са Смаленскага рынку ў Рудакова праз праспект Чарняхоўскага і вуліцу Зялёнагурскую.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. Дмитрий  
    6/снежань/2011 у 18:15

    а 40-й чем плох? Ну только что он через дск ходит, а не напрямую...

  2. Олег  
    8/снежань/2011 у 20:01 1

    на 40-м до вокзала ехать минут 45-50, притом что по Титова можно доехать за 10 минут

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: