Фота віцебскага гета прадалі на аўкцыёне

Фотаздымак з выявай віцебскага гета быў прададзены на інтэрнэт-аўкцыёне eBay за 26,77 даляры.
Фота віцебскага гета прадалі на аўкцыёне

Нямецкі фатограф зняў невядомага мужчыну ў цывільным на фоне дряўлянага плота, на якім прымацаваная шыльда з надпісам прадубляваным па-нямецку і па-беларуску: “Vorsicht! Seuchengefahr! Ghetto! Увага! Небясьпека заразы! Гетто!”

Фотаздымак, хутчэй за ўсё, зроблены ў перыяд з кастрычніка па снежань 1941 года — у кастрычніку ў гета з-за голада, антысанітарыі і адсутнасці медыкаментаў узнікла пагроза эпідэміі, а ў снежні былі растраляныя апошнія вязні гета і яно ліквідаванае.

Фота было прададзенае гандляром ваеннымі фотакарткамі з Рэдвуда, што ў Каліфорніі, ЗША. Раней мы публікавалі здымкі ліквідацыі гета, якія таксама прадалі на аўкцыёне eBay.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ